Лактышы (вадасховішча)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вадасховішча
Лактышы
Краіна Беларусь
Плошча 15,9 км²
Плошча вадазбору 940 км²
Максымальная глыбіня 4,9 м
Найбольшая даўжыня 6 км
Найбольшая шырыня 4,2 км
Вышыня над узроўнем мора 150 м
Аб’ём вады 50,2 км³
Каардынаты 52°47′00″ пн. ш. 26°47′00″ у. д. / 52.783333° пн. ш. 26.783333° у. д. / 52.783333; 26.783333Каардынаты: 52°47′00″ пн. ш. 26°47′00″ у. д. / 52.783333° пн. ш. 26.783333° у. д. / 52.783333; 26.783333
Месцазнаходжаньне Лактышаў
Лактышы
Лактышы
Лактышы

Лактышы — вадасховішча, разьмешчанае ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці і ў Клецкім раёне Менскай вобласьці за 20 км на ўсход ад гораду Ганцавічы. Знаходзіцца ў абалоні ракі Лань.

Збудавана ў 1977 годзе для арашэньня мэліяраваных сельгасугодзьдзяў і водазабесьпячэньня рыбнай гаспадаркі «Лактышы».

Катлавіна зьяўляецца часткай забалочанай поймы. Дно плоскае, глеістае. Ваганьні ўзроўню вады на працягу году складаюць 2 мэтры.

На паўночным беразе знаходзіцца вёска Лактышы, на паўднёвым — Будча.