Ландакоцкірк’я
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ландакоцкірк’я (па-ісьляндзку: Landakotskirkja — Базыліка Хрыста-Караля) сабор каталіцкага біскупства Рэйк'явіка, якое ахоплівае ўсю Ісьляндыю. Яшчэ яе называюць Kristskirkja. Архітэктар — Гуд'ёўн Самуэльсан. Ганаровы тутул папскай Basilica minor яна атрымала ў 1999 годзе. Знаходзіцца на ўзгорку, на захадзе Рэйк'явіка.
Асьвечаная 23 ліпеня 1929 году.
Сёньня адзіная каталіцкая школа ў Ісьляндыі далучана да царквы і знаходзіцца побач зь ёй.