Лао-Цзы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лао-Цзы

Лао-цзы — старажытнакітайскі філёзаф VI—IV стагодзьдзяў да н. э.,адзін з заснавальнікаў вучэньня даасізму, аўтар трактата «Дао Дэ Цзін».

Магчымая біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ужо ў раньнім даасізме Лао-цзы становіцца легендарнай фігурай і пачынаецца працэс яго абагаўленьня. Легенды распавядаюць пра яго дзівоснае нараджэньне (маці насіла яго некалькі дзясяткаў гадоў і нарадзіла старым — адкуль і яго імя, «Старае дзіця», хаця герогліф «цзы» меў азначэньне «мудрэц», таму яго імя можна перакладаць як «Стары мудрэц») і пра яго зыход з Кітаю.

Многія сучасныя дасьледнікі абвяргаюць сам факт існаваньня Лао-Цзы. Некаторыя дапускаюць, што ён мог быць старэйшым сучасьнікам Канфуцыя, пра якога, аднак, у адрозьненьні ад Канфуцыя, у крыніцах няма правяральных зьвестак ані гістарычнага, ані біяграфічнага характару. Ёсьць таксама вэрсія, што Лао-Цзы й Канфуцый — гэта адзін чалавек. Існуюць меркаваньні, што Лао-Цзы мог быць аўтарам «Дао Дэ Цзін», калі ён жыў у IV—III стст. да н. э.

Найбольш вядомы варыянт біяграфіі Лао-Цзы паведамляецца Сыма Цянем: Лао-Цзы нарадзіўся ў царстве Чу на поўдні Кітаю. Большую частку свайго жыцьця ён служыў хавальнікам царскае бібліятэкі дзяржавы Чжоў, дзе сустракаўся з Канфуцыям. Старым ён адправіўся з краіны на захад. Калі ён дасягнуў пагранічнае заставы, яе начальнік Інь Сі запытаўся ў Лао-Цзы пра яго вучэньне. Лао-Цзы выканаў яго просьбу, напісаўшы тэкст «Дао Дэ Цзін» (Канон Пуці і яго Добрай Сілы).

Згодна зь іншай легендай, Майстар Лао-Цзы прыйшоў у Кітай зь Індыі. Адкінуўшы сваю гісторыю, ён прадстаў перад кітайцамі абсалютна чыстым, бяз уласнага мінулага, быццам нанава народжанага.

Commons-logo.svg  Лао-Цзысховішча мультымэдыйных матэрыялаў