Лапіцкія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Лапі́цкія (Łapickija) — беларускі шляхецкі род, розныя галіны каторага карысталіся гербамі «Шранява», і «Юноша» . Некаторыя з прадстаўнікоў роду карысталіся прыдомкам Шарэпа. Род унесены ў 3 частку РК Менскае губэрні.

Некаторыя прадстаўнікі роду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Якуб Міхайлавіч Лапіцкі — унтэр-афіцэр Чарнігаўскага палка, удзельнік вайны з туркамі, кавалер мэдалю Сьв. Георгія й ордэну Ганны 3-е ступені. Служыў начальнікам пошты ў мястэчку Гарадок.

  1. Аляксандар (1889—1946) — праваслаўны сьвятар. У 1913 магчыма скончыў Магілёўскую духоўную сэмінарыю. Кіраваў прыходам у Петрапаўлаўскай царкве ў в.Касута, у 1938 быў пераведзены ў мястэчка Мільча, у 1941 — у Кабыльнік (цяпер — в. Нарач у Мядзельскім раёне). Жонка — Настасься з Жабінскіх.
    1. Вадзім (у Польшчы Ўладзіслаў; 23 лютага 1915—1988, Гіжыцка, Польшча) — выпускнік Віленскае кансэрваторыі па клясе скрыпкі. У часе вайны актыўна ўдзельнічаў у беларускім культурна-асьветніцкім руху. У 1944 разам з жонкай і дачкой эвакуяваўся ў Польшчы. Працаваў настаўнікам фізыкі ў Гіжыцку.
    2. Ігар (1921—1927)
    3. Алег (26 сьнежня 1922, Касута, Вялейскі раён — 5 кастрычніка 1979, Топар, Казахстан) — удзельнік антысавецкага супраціву.
    4. Вольга (1917 або 1918, Касута — 25 чэрвеня 2011, Менск) — беларуская паэтка.
    5. Расьціслаў (1 верасьня 1928, Касута — 28 кастрычніка 1950) — кіраўнік антысавецкага падпольля на Смаргоншчыне й Мядзельшчыне.