Ласла Краснахоркаі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ласла Краснахоркаі
László Krasznahorkai
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 5 студзеня 1954 (59 гадоў), Дзюла, мэд'е Бэкеш
Грамадзянства Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, навэліст, сцэнарыст
Гады творчасьці 1985 — цяперашні час
Жанр раман, навэля
Значныя творы Сатанінскае танга (1985),
Мэлянхолія супраціву (1989)
Прэміі прэмія Кошута (2004)

Ласла Краснахоркаі (па-вугорску: László Krasznahorkai; 5 студзеня 1954) — вугорскі пісьменьнік. Імгненна ўвайшоў у літаратурную супольнасьць Вугоршчыны пасьля выданьня ў 1985 годзе раману «Сатанінскае танга», які меў дзіўны посьпех.

Зьмест

Біяграфія [рэдагаваць]

Першы раз Ласла трапіў за мяжу камуністычнай Вугоршчыны ў 1987 годзе, правёўшы год у Заходнім Бэрліне. З моманту каляпсу Савецкага блёку ён жыў у розных кутках сьвету. Між тым часта вяртаецца як у Вугоршчыну, так і ў Нямеччыну, аднак большую частку свайго жыцьця праводзіць напераменку ў Францыі, Гішпаніі, ЗША, Ангельшчыне, Галяндыі, Італіі, Грэцыі, Кітаі й Японіі.

Творчасьць [рэдагаваць]

У 1993 годзе раман «Мэлянхолія супраціву» атрымаў у Нямеччыне Bestenliste-Prize як лепшая літаратурная праца году. Ад ЗША да Японіі пісьменьнік атрымаў толькі дадатную крытыку. Сама Сьюзан Зонтаг адзначыла: «Ён сучасны вугорскі майстра апакаліпсісу, той каго можна натхнёна параўнаць з Гогалем й Мэлвілам». Вінфрыд Георг Макс Зэбальд адзначыў: «Унівэрсальны погляд Краснахоркаі канкурыруе з Гогалевымі «Мёртвымі душамі» й далёка пераўзыходзіць усё напісанае яго сучасьнікамі».

Творы [рэдагаваць]

  • 1985 «Сатанінскае танга» (Sátántangó) - раман
  • 1986 «Апошняя літасьць» (Kegyelmi viszonyok) - навэлы
  • 1989 «Мэлянхолія супраціву» (Az ellenállás melankóliája) - раман
  • 1992 «Палонны Ургі» (Az urgai fogoly) - навэлы
  • 1999 «Вайна й вайна» (Háború és háború) - раман
  • 2003 «З поўначы - гара, з поўдня - возера, з усходу - дарога, з захаду - рака» (Északról hegy, Délről tó, Nyugatról utak, Keletről folyó) - раман
  • 2004 «Разруха й смутак у Паднябеснай» (Rombolás és bánat az Ég alatt) - дакумэнтальны раман аб Кітаі
  • 2009 «Апошні воўк» (Az utolsó farkas) - раман
  • 2010 «» (Állatvanbent)

Узнагароды [рэдагаваць]