Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
-
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Ласосна.
Ласосна, Ласасянка — рака ў Польшчы і Гарадзенскім раёне Беларусі, левы прыток Нёмана. Даўжыня 46 км. Плошча вадазбору 468 км². Выдатак вады ў вусьці 2,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1‰.
Пачынаецца ў Польшчы, перасякае дзяржаўную граніцу непадалёк ад вёскі Брузгі, упадае ў Нёман на заходняй ускраіне места Горадня.
Даліна выразная. Абалона перарывістая, у высокай плыні адкрытая, шырынёй 50—150 м. Рэчышча зьвілістае, яго шырыня ў межань ад 5—10 м у высокай і сярэдняй плыні, да 20—25 м у нізкай.
На рацэ ў нізоўі ўтварылася возера, каля вёскі Каробчыцы — 2 сажалкі[1].
- ^ Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994.
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.