Ластаногія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Звычайны цюлень

Ластаногія (Pinnipedia) — група млекакормячых, якую раней вылучалі ў асобны атрад, які аб’ядноўваў цюленяў і маржоў. Водныя сысуны зь верацёнпадобным целам, з ператворанымі ў плаўнікі (ласты) пяціпальцавымі пярэднімі і заднімі канечнасьцямі, пальцы якіх, забясьпечаныя кіпцюрамі, злучаныя тоўстай скурай, накіраванымі гарызантальна заднім канечнасьцям, поўнай зубной сыстэмай (з разцамі, ікламі і карэннымі зубамі), адной або двума парамі смочак на чэраве, двурогай маткай і кольцападобным пасьледам. Поўсьць ў той ці іншай меры рэдукаваныя. Добра разьвіты тлушчавы пляст скуры, які надзейна абараняе арганізм ад страты цеплыні. Вушныя і насавыя адтуліны пры ныраньні зачыняюцца. Сілкуюцца рыбай, ракападобнымі, малюскамі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ластаногіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў