Латгалы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Гісторыя Латвіі |
Раньняя гісторыя
Сярэднявечча
Новы час
Найноўшы час
|
Латга́лы (па-латыску: latgaļi, letgaļi, leti; у рускіх крыніцах XI стагодзьдзя лецьгола і латыгола) — балцкая народнасьць.
Лічыцца, што яе назва дало назву усяму латыскаму народу (latvieši, латышы). Латгалы засялялі ўсходнюю частку сучаснай Латвіі па правым беразе Заходняй Дзьвіны. На захадзе межавалі з лівамі, на поўдні — з селамі (селонамі) і земгаламі, на ўсходзе — з крывічамі, на поўначы — з эстонцамі. У X—XII стагодзьдзях у латгалаў вылучылася раньнефэадальная шляхта. З раньнефэадальнага пэрыяду латгалы распаўсюдзіліся на тэрыторыі ліваў.
[рэдагаваць] Літаратура
- Гісторыя Латвійскай ССР, 2 выд., Рыга, 1971.
- Мугурэвіч Э. С., Усходняя Латвія і суседнія землі ў Х—XIII стст., пер. з латыскага, Рыга, 1965.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Балтыйскія плямёны і народы | |
|---|---|