Латгальцы
| Латгальцы | |
| Саманазва | Latgalīši |
|---|---|
| Колькасьць | 150-400 тысяч |
| Рэгіёны пражываньня | Латвія: 150-400 тысяч Расея: каля 50 |
| Мовы | латгальская |
| Блізкія этнасы | летувісы, латышы |
Латга́льцы (па-латгальску: latgalīši, па-латыску: latgalieši) — народ які пражывае ў асноўным у Латгаліі — гісторыка-культурная вобласьць Латвіі. У Латвіі пражываюць 400 тыс. латгальцаў (прыкладна 20 % насельніцтва), але падлікі ўскладняюцца тым, што афіцыйна ў Латвіі няма нацыянальнасьці латгальцы. Шмат латгальцаў пражывае ў Расеі, у прыватнасьці ў Краснаярскім краі.
Мова — латгальская (лічыцца верхнелатыскім дыялектам латыскай мовы), ня мае афіцыйнага статусу, але па Законе аб мове дзяржава захоўвае і разьвівае латгальскую мову як культурна-гістарычную каштоўнасьць. У большай часткі зь іх у пашпарце запісаная нацыянальнасьць «латыш».
Большасьць веруючых латгальцаў вызнае каталіцызм.
Латгальцы лічацца нашчадкамі латгалаў.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
| Гэта — накід артыкула пра Латвію. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| Балтыйскія плямёны і народы | |
|---|---|