Латкес

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Латкес

Ла́ткес (на ідышы: לטקעס, па-габрэйску: לביבות), левівот — клясычная ганукальная страва з бульбы, вельмі падобная да дранікаў. Традыцыйна смажыцца ў вялікай колькасьці алею як згадка пра той алей, які гарэў у Храмавым каганцы восем дзён.

Габрэйскі варыянт назвы, «левіва» або «левівот», паходзіць з апісаньня гісторыі Амнона і Авесалёма ў Кнізе Самуіла.

Сьпярша латкес выгатоўваліся з нацёртага сыру або цыбулі-пёркі. Пасьля таго, як у Эўропе зьявілася бульба, ашкеназы сталі гатаваць латкес зь яе.