Латунь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Латунь, мосенж (стараням. Latun) — сплаў медзі і цынку (да 50 %) з магчымымі дамешкамі невялікай колькасьці легіравальных элемэнтаў.

Латунь вядомая са старажытных часоў. Належыць да групы медных сплаваў. Шчыльнасьць 8300—8800 кг/м³; трываласьцьв) да 600Мн/м²; высокая электра- і цеплаправоднасьць.

Латунь з утрыманьнем цынку да 10 % называюць тампакамі, ад 10 да 20 % — паўтампакамі. Такая Латунь мае высокую плястычнасьцю і ўстойлівасьцю да карозіі, выкарыстоўваецца для вырабу радыятарных трубаў і да т. п. Латунь з утрыманьнем каля 30 % Zn называюць «патроннай», яна добра апрацоўваецца штампоўкай, прасаваньнем, валачэньнем.

У шматкампанэнтныя латуні для атрыманьня лепшых мэханічных і антыкаразійных уласьцівасьцяў дадаюць алюміній, волава, жалеза, марганец, нікель, крэмній, свінец і інш. элемэнты (разам да 10 %). Выкарыстоўваюць для розных мэтаў у машынабудаваньні і ў мастацкіх вырабах.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Латуньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў