Латышы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Колькасьць
Рэгіёны пражываньня
Мова
Рэлігія

Латышы (па-латыску: Latvieši) — балтыйскі народ, складальны 60% насельніцтва Латвіі. Асноўная мова — латыская балтыйскай групы індаэўрапейскай сям'і. Веруючыя латышы — пераважна лютэране, ёсьць таксама каталікі і праваслаўныя РПЦ Масквы.

Паходзяць ад латгалаў — старажытнабалцкай народнасьці (адкуль і саманазва — латвешы). З XIII стагодзьдзя латышы знаходзіліся пад нямецкім валадарствам, затым пад швэцкім, а з 1795 сталі часткай Расейскай Імпэрыі. Латыская народнасьць склалася да XVII стагодзьдзя; пратэстанцызм распаўсюдзіўся ў XVI стагодзьдзі (не прыжыўся ён толькі ў Латгаліі, якая да другой паловы XVIII стагодзьдзя ўваходзіла ў склад Польшчы).

Да 1917 году на тэрыторыі тагачаснай Пецярбургскай губэрні пражывала каля 30 тысяч латышоў-перасяленцаў зь Латвіі. Калёніі латышоў існавалі і ў Цьвярской, Пскоўскай губэрнях.

Пасьля рэвалюцыі ў Ленінградзе працаваў пэдагагічны тэхнікум, які рыхтаваў кадры настаўнікаў для латыскіх школ Ленінградзкай вобласьці, выходзіла газэта. Існавалі кампактныя латыскія селішчы і латыскі саўгас «Чырвоны Латыш» у Тосьненскім раёне. З прычыны рэпрэсій і войны лік ленінградзкіх латышоў значна скараціўся і цяпер у Ленінградзкай вобласьці яны пражываюць у вельмі невялікай колькасьці.

Колькасьць народа: 1 530 000;

Таксама пражываюць:

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады