Лахва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лахва
BIA Łachwa COA.png
Герб Лахвы
Першыя згадкі: 1493
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Лунінецкі
Сельсавет: Лахвенскі
Насельніцтва: 1850 (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 8 (01647)
Паштовы індэкс: 225640
Геаграфічныя каардынаты: 52°12′55″ пн. ш. 27°6′24″ у. д. / 52.21528° пн. ш. 27.10667° у. д. / 52.21528; 27.10667Каардынаты: 52°12′55″ пн. ш. 27°6′24″ у. д. / 52.21528° пн. ш. 27.10667° у. д. / 52.21528; 27.10667
Лахва на мапе Беларусі
Лахва
Лахва
Лахва
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Лахва — вёска ў Беларусі, на рацэ Сьмердзь. Цэнтар сельсавету Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 1850 чал. (2009). Знаходзіцца за 25 км на ўсход ад Лунінца, 2 км ад чыгуначнай станцыі Лахва (лінія Лунінец — Каленкавічы); на шашы Лунінец — Мікашэвічы.

Лахва — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны, на мяжы зь Піншчынай.

Зьмест

Назва [рэдагаваць]

На думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Лахва», як і адпаведны гідронім, утварыўся ад этноніму лях[1].

Назва паселішча на іншых мовах: польск. Łachwa, ід. לאכווע

Гісторыя [рэдагаваць]

Першы пісьмовы ўспамін пра вёску Лахва датуецца 1493. У XVI ст. яна ўвайшла ў склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва. Мясьціна знаходзілася ў валоданьні вялікіх князёў, пазьней Кішкаў, Радзівілаў.

3 XVII ст. Лахва места статус мястэчка, непадалёку існаваў сядзібны комплекс. У XVIII ст. тут збудавалі палац, у 1746 — мураваны касьцёл Найсьв. Тройцы.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лахва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. Мясьціна перайшла да Вітгенштэйнаў. У пач. XIX ст. тут працавалі фабрыкікі вырабу плеценай мэблі. Станам на 1886 — 112 двароў, школа, 2 царквы, капліца, 2 сынагогі, 2 крамы.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Лахва апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 Лахва ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавету Лунінецкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну 3 верасьня 1942 року ў Лахве адбылося адно зь першых[2] паўстаньняў у жыдоўскім гета. Станам на 1972 у вёсцы было 675 двароў, на 1996 — 652 двары, на 2009 — 683 двары.

Насельніцтва [рэдагаваць]

Інфраструктура [рэдагаваць]

У Лахве працуюць cярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, Берасьцейскі абласны дзіцячы цэнтар мэдычнай рэабілітацыі «Лахва», дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]

Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]

За 2 км ад вёскі знаходзіцца селішча жалезнага веку.

  • Гістарычная забудова (кан. XIX — пач. XX стст.; фрагмэнты)
  • Могілкі жыдоўскія
  • Царква Нараджэньня Божай Маці (1880)

Страчаная спадчына [рэдагаваць]

  • Капліца
  • Касьцёл могілкавы
  • Касьцёл Найсьв. Тройцы (1746)
  • Сынагога

Вядомыя ўраджэнцы [рэдагаваць]

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 196—197.
  2. ^ Michaeli, Lichstein, Morawczik, and Sklar (eds.). First Ghetto to Revolt: Lachwa. — Tel Aviv: Entsyklopedyah shel Galuyot, 1957.
  3. ^ Лахва // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 341.

Літаратура [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Лахвасховішча мультымэдыйных матэрыялаў