Лацінская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з «Лаціна»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лацінская
Lingua Latina
Ужываецца ў Ватыкан
Рэгіён Апэніны
Колькасьць карыстальнікаў няма
Клясыфікацыя

Індаэўрапейская
 Італійскія

  Лацінская
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Ватыкане
Рэгулюецца Рымскай каталіцкай царквой
Код мовы
ISO 639-1 la
ISO 639-2(B) lat
ISO 639-2(T) lat
SIL LTN

Лаці́нская мо́ва, Лаці́на (па-лацінску: Lingua Latina) — мёртвая мова з індаэўрапейскай групы моваў, якая ўчыніла вялікі ўплыў на многія мовы сьвету. Афіцыйная мова Ватыкану і каталіцкай царквы. Выкарыстоўваецца ў біялёгіі і мэдыцыне. Альфабэт — лацінскі. Паводле граматычнага ладу — флектыўная.

На лаціне размаўляла племя лацінаў у вобласьці Лацый (Latium), у заходняй частцы сярэдняй Італіі. Першыя старажытныя пісьмовыя помнікі датуюцца 6-м стагодзьдзем да нашай эры. Напрыканцы 2-га стагодзьдзя да нашай эры стала дзяржаўнай мовай Рымскай імпэрыі, у тым ліку заваяваных тэрыторыяў — Брытаніі, Дакіі, дзе як дзяржаўная мова ўплывала на тамтэйшыя мясцовыя мовы (кельцкія, ібэрыйскія, германскія). У выніку на пэрыфэрыі Рымскай імпэрыі фармаваліся дыялекты лацінскай мовы (вульгарная лаціна).

Пасьля зьнішчэньня Рымскай імпэрыі ў 476 годзе з дыялектаў пачалі пакрысе разьвівацца раманскія мовы: француская, італійская, гішпанская, румынская і г. д.

У Сярэднявеччы лаціна сталася ў Эўропе міжнароднай мовай навукі, адукацыі, філязофіі й дыпляматыі. На ёй пісаў Ісак Ньютан, Томас Мор, Мікалай Капэрнік, Мікола Гусоўскі. Яе добра ведалі Францішак Скарына і Сымон Будны. У часы Адраджэньня беларуская моладзь Вялікага Княства Літоўскага вучылася ва ўнівэрсытэтах Заходняй Эўропы, там вывучала лацінскую мову.

Пра ўплыў лацінскай мовы на беларускую сьведчаць шматлікія запазычаныя словы: адукацыя, аркуш, водар, гонар, літара, мэта, статут і тысячы іншых.

Глядзіце таксама [рэдагаваць]

Літаратура [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Лацінская мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў