Лацінская Амэрыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Знаходжаньне Лацінскай Амэрыкі
Знаходжаньне Лацінскай Амэрыкі

Лацінская Амэрыка — агульная назва Паўднёвай і Цэнтральнай Амэрыкі. Гэтая назва ўпершыню зьявілася ў 1856 годзе ў творах калюмбійскага пісьменьніка і публіцыста, які жыў і пісаў у эміграцыі ў Парыжы: Хасэ Марыі Торрэса Каіцэда[Няма крыніцы інфармацыі]. Амаль адначасова гэту назву пачаў ужываць чылійскі пісьменьнік Францыска Білбао. Гэта назва мае гістарычную падставу — яна азначае частку амэрыканскіх кантынэнтаў калянізаванага амаль цалкам дзьвюма краінамі, якія знаходзяцца на Ібэрыйскай паўвысьпеГішпаніяй і Партугаліяй. Таму ва ўсіх лацінаамэрыканскіх краінах існуюць падобныя грамадзкія, гаспадарчыя, культурныя (аднолькавая дзяржаўная мовагішпанская — за выключэннем Бразыліі, дзе дзяржаўнай мовай зьяўляецца партугальская) структуры. Гэтым яны значна розьняцца ад астатняй часткі Амэрыкі.

Лацінская Амэрыка займае каля 21 млн км², з насельніцтвам 549 млн чалавек (2006).

Краіны якія складаюць Лацінскую Амэрыку:

Асабістыя прылады