Леанард Ходзька

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леанард Ходзька

Леана́рд Барэйка Хо́дзька (па-польску: Leonard Borejko Chodźko; 6 лістапада 1800, в. Аборак, цяпер Маладэчанскі раён, Менская вобласьць — 12 сакавіка 1871) — беларускі і польскі гісторык, публіцыст, выдавец.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навучаўся ў Віленскім унівэрсытэце (1816—1817). Сябра таварыства філярэтаў, дзе зблізіўся з Адамам Міцкевічам, Янам Чачотам, Тамашам Занам. 3 1819 сакратар кампазытара М. К. Агінскага. У 1822 эміграваў, з 1826 у Парыжы. Пісаў на польскай і францускай мовах. Аўтар паэмы «Залесьсе» (1821), у якой услаўляў прыгажосьць навакольля, зрабіў малюнкі Залесься (маёнтак М. К. Агінскага каля г. Смаргонь). Выдаў зборнікі твораў А. Міцкевіча (1828) і І. Красінскага (1830), мэмуары М. К. Агінскага (т. 1—4, 1827—1828), працы па гісторыі, геаграфіі, статыстыцы, у тым ліку «Польшча» (1836—1841), у якой шмат матэрыялаў пра Беларусь. Напісаў біяграфію Т. Касьцюшкі (1837), «Папулярную гісторыю Польшчы» (1863). Сабраў 125 тамоў дакумэнтаў па гісторыі Польшчы, Беларусі, Украіны і інш.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Леанард Ходзькасховішча мультымэдыйных матэрыялаў