Леанід Афрэмаў
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Леанід Афрэмаў | |
| Нарадзіўся: | 1955 Віцебск, БССР |
|---|---|
| Нацыянальнасьць: | габрэй |
| Заняткі: | мастак-пэйзажыст |
| Плынь: | гарадзкія пэйзажы |
Леанід Афрэ́маў (нар. у 1955 годзе ў Віцебску) — беларускі мастак. З адзнакай скончыў у 1978 годзе Віцебскую мастацкую школу заснаваную Маркам Шагалам. Яго карціны часьцей за ўсё адлюстроўваюць якія каляровыя ляндшафты і гарадзкія пэйзажы. У яго працах адчуваецца значны ўплыў Майкла Флора.
Жыцьцяпіс [рэдагаваць]
Пасьля распаду СССР, у 1990 годзе Афрэмаў пераехаў у Ізраіль. Праз два тыдні знаходжаньня ў Ізраілі, ён уладкаваўся ў рэклямным агенцтве, у якасьці мастака білбордаў. Ён арганізаваў выставу сваіх працаў. Напярэдадні адкрыцьця, яго студыя была разгромленая артадаксальнымі габрэямі. Пасьля гэтага Афрэмаў пераехаў у ЗША.
У цяперашні момант ён жыве ў горадзе Плая дэль Кармэн, Мэксыка.