Леанід Барткевіч
| Леанід Барткевіч | |
| Леанід Леанідавіч Барткевіч | |
| Дата нараджэньня | 25 траўня 1949 |
|---|---|
| Краіна | СССР Беларусь Расея |
| Прафэсіі | вакаліст |
| Інструмэнты | гітара |
| Жанры | фольк-рок |
| Гурты | Песьняры |
Леані́д Леані́давіч Бартке́віч (нарадзіўся 25 траўня 1949 году ў Менску) — беларускі сьпявак і музыка.
У дзяцінстве быў салістам ў хоры хлапцоў Менскага палаца піянэраў. Пасьля сканчэньня музычнай школы па клясе трубы быў салістам харавога ансамблю «Юнацтва» пры Менскай Кансэрваторыі.
Адукацыю атрымаў ў Менскім архітэктурным тэхнікуме па спэцыяльнасьці праектаваньне. Пад час навучаньня ў тэхнікуме быў салістам мясцовага аркестра, ў далейшым стаў вакалістам створанага ім вакальна-інструмэнтальнага ансамбля «Залатыя яблыкі».
Некаторы час працаваў архітэктарам у «Белгіпрасельбудзе». З 1970 году ўвайшоў у склад вакальна-інструмэнтальнага ансамбля «Песьняры».
У 1977 годзе Барткевіч разьвёўся зь першай жонкай і ажаніўся з Вольгай Корбут, вядомай савецкай гімнасткай.
У 1980 годзе Барткевіч пакідае «Песьняры», і паступае ў ГІТІС на рэжысэрскае аддзяленьне.
Некаторы час быў удзельнікам ансамбля «Мальвы», а таксама працаваў салістам ва «Ўкрканцэрце». Потым быў вакалістам Дзяржаўнага радыё і тэлебачаньня СССР.
У 1991 годзе разам з жонкай і сынам эмігрыраваў у ЗША, але ў 2000 годзе вярнуўся ў Беларусь і зноў некаторы час працаваў у «Песьнярах». Пасьля сьмерці Ўладзімера Мулявіна, Барткевіч арганізаваў у Расеі музычны калектыў з назвай «ансамбль „Песьняры“», зарэгістраваўшы аднаіменную гандлёвую марку.
| Гэта — накід артыкула пра беларускую музыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |