Леанід Марголін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Леані́д Ю́р'евіч Марго́лін (нарадзіўся 5 верасьня 1957, Жыткавічы, Гомельская вобласьць, Беларусь) — расейскі музыка-мультыінструмэнталіст, кампазытар, аранжоўнік.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Беларусі (бацька — будаўнік, маці — сакратар-машыністка), быў пятым дзіцем у бацькоў. Зь дзяцінства захапляўся музыкай, па ўласным жаданьні быў запісаны ў музычную школу, якую скончыў па клясе баяна. У 1972 годзе, пасьля канчатка 8-га клясу, працягнуў атрыманьне спэцыяльнай адукацыі ў музычнай вучэльні ў горадзе Мазыр (Гомельская вобласьць). Раўналежна самастойна асвойваў гульню на гітары, клявішных і нават духавых музычных iнструмэнтах.

Вялікі ўплыў на яго творчасьць аказалі гурты «Песьняры» і «Deep Purple».

У 19781980 гадах праходзіў службу ва Ўзброеных сілах СССР, хібна патрапіўшы ў стройбат. Па месцы мінаньня службы, у вёсцы Раманцава Маскоўскай вобласьці, пры раманцаўскім Дому культуры стварыў вакальна-інструмэнтальны ансамбль, якім застаўся кіраваць і пасьля дэмабілізацыі.

Каля 10 гадоў сьпяваў і гуляў у маскоўскіх рэстаранах. У 19951998 гадах працаваў у гурце Міхаіла Таніча «Лесоповал». З 1998 году — нязьменны аранжоўнік і акампаніятар Алега Міцяева.

Жанаты, мае двух дочак — Натальлю і Жану.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1998 году прымаў удзел у запісы ўсіх альбомаў Алега Міцяева ў якасьці аранжоўніка, акампаніятара і бэк-вакаліста. Напісаў музыку да альбома А. Міцяева «Ни страны, ни погоста...» («Ні краіны, ні пагосту...») (2002) на вершы Іосіфа Бродзкага, да песьні А. Міцяева «Благодать» («Мілата») з альбома «Запах снега» («Пах сьнегу») (2005).

У 2004 годзе выпусьціў сольны альбом «Время, послушное ветру» («Час, паслухмянае ветру») на вершы М. Рубцова, А. Чуксінай, А. Міцяева, куды ўлучыў песьню «Крык птушкі» (словы Ю. Рыбчынскага, музыка Ў. Мулявіна), прысьвечаную памяці свайго куміра Ўладзімера Мулявіна.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]