Леанід Сушчэня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леанід Сушчэня
Дата нараджэньня 11 лістапада 1929(1929-11-11)[1]
Месца нараджэньня в. Малыя Лукі
Дата сьмерці 19 красавіка 2015(2015-04-19)[2] (85 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы БДУ
Занятак навуковец
Навуковая сфэра біялёгія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялягічных навук[d] (1970), акадэмік НАН Беларусі[d][3][4] (1980) і акадэмік АН СССР[d][3] (1990)
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Сяброўства народаў Ордэн Сяброўства
Ордэн Айчыны 2 ступені (Беларусь)
Ордэн Айчыны 2 ступені (Беларусь)
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)

Леанід Міхайлавіч Сушчэня (11 лістапада 1929, в. Малыя Лукі, Наваградзкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка19 красавіка 2015) — беларускі навуковец, акадэмік НАН Беларусі. Прэзыдэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (1992—1997).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 11 лістапада 1929 году ў вёсцы Малыя Лукі (Наваградзкае ваяводзтва міжваеннай Польшчы, цяпер Баранавіцкі раён).

У 1953 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, працаваў на біялягічным факультэце. У 1959 годзе пераехаў у Севастопаль для працы на біялягічнай станцыі Акадэміі Навук СССР. Ад 1964 году загадчык аддзелам. У 1970 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю. У 1979 годзе абраны сябрам-карэспандэнтам Акадэміі Навук СССР. Ад 1979 да 1992 году — акадэмік-сакратар Аддзяленьня біялягічных навук Акадэміі Навук БССР. З 1992 па 1997 гады — Прэзыдэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.

Памёр 19 красавіка 2015 году.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднік
Уладзімер Платонаў
Прэзыдэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі
красавік 1992 — травень 1997
Наступнік
Аляксандар Вайтовіч
  1. ^ Кто есть кто в Республике Беларусь (пол.) / пер. B. SiegieńBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 247. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. ^ https://news.tut.by/society/445084.html
  3. ^ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо (белар.)Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 300. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
  4. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур (белар.) — С. 46.