Леапольд Баварскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Леапольд Баварскі (1920)

Леапольд, прынц Баварскі (па-нямецку: Leopold Maximilian Joseph Maria Arnulf von Wittelsbach; 9 лютага 1846, Мюнхэн — 28 верасьня 1930, Мюнхэн) — нямецкі вайсковы дзеяч, генэрал-фэльдмаршал Баварыі (18 студзеня 1904) і Нямецкай імпэрыі (1 жніўня 1916).

Сын прынца-рэгента Луітпольда. Брат баварскага караля Людвіга III. У лютым 1861 паступіў у 6-й егерскі батальён. У складзе 3-га артылерыйскага палка ўдзельнічаў у аўстра-прускай вайне.

Пад час франка-прускай вайны начале 4-й батарэі 3-га артылерыйскага палка. 10 кастрычніка 1870 году ўзнагароджаны ордэнам сьв. Георгія 4-й ступені.

Зь лютага 1873 — камандзір 1-га баварскага кірасірскага палка, з 1875 — 1-й баварскай кавалерыйскай брыгады.

У 1873 годзе ажаніўся з эрцгерцагіняй Гізэле, старэйшай дачкою аўстрыйскага імпэратара Франца-Іосіфа I. Мелі 4 дзяцей.

З 1881 камандзір 1-й баварскай дывізіі, з 1887 — камандзір I баварскага армейскага корпусу. З 1892 генэрал-інспэктар 4-й армейскай інспэкцыі. У сакавіку 1913 звольніўся з войска.

У красавіку 1915 вярнуўся на дзейсную службу. З 16 красавіка 1915 да 30 ліпеня 1916 камандываў 9-й арміяй і групоўкай армій «Прынц Леапольд», што дзейнічала на землях сучаснай Польшчы і Беларусі. 9 жніўня 1915 узнагароджаны ордэнам Pour le Mérite. Пасьпяхова кіраваў дзейнасьцю сваёй групоўкі пад час спробы расейскага войска прарваць фронт каля Баранавіч.

29 жніўня 1916 зьмяніў Паўля фон Гіндэнбурга на пасадзе галоўнакамандуючага на Ўсходзе і займаў тую пасаду да канца вайны. Наведаў Баранавічы ў лістападзе 1916 дзе правёў агляд польскіх вайсковых адзелаў легіянэраў.

20 сьнежня 1916 атрымаў дубовыя галіны да ордэна Pour le Mérite. У 19161917 пасьпяхова кіраваў арміямі на расейскім фронце, асабліва ў 1917, калі пачаўся распад расейскага войску.

Узначальваў нямецкую дэлегацыю на мірных перамовах з бальшавікамі ў Берасьці. 11 студзеня 1919 звольніўся з войска.

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стаўка Леапольда з восені 1916 году месьцілася ў палацы Нямцэвічаў у Скоках[1][2].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Леапольд Баварскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў