Леапольд Скульскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Леапольд Скульскі

Леапо́льд Ску́льскі (па-польску: Leopold Skulski; 15 лістапада 18771939 (1940?)) — польскі хімік, палітычны дзяяч, прэм’ер-міністар.

Нарадзіўся ў Замосьці. У 1906 годзе скончыў Палітэхніку ў Карлсруэ. Пасьля жыў у Лодзі. Чалец польскага Таварыства гімнастычнага «Сокал». У 1915 годзе заснаваў у Лодзі Народнае Аб’яднаньне, якое было блізкае эндэцыі. Пад час выбараў самакіраваньня здабыў мандат дэпутата гораду Лодзі. У 1919 годзе здабыў пасольскі мандат. З 13 сьнежня 1919 да 9 чэрвеня 1920 году — прэм’ер-міністар Польшчы. З 24 ліпеня 1920 да 28 чэрвеня 1921 году — міністар ўнутраных справаў ва ўрадзе Вінцента Вітаса. Падтрымліваў апалячваньне Крэсаў і распаўсюджваньне асадніцтва. Заяўляў, што праз 50 гадоў у Польшчы ня знойдзе ніводнага беларуса нават са сьвечкаю. У 1930-х гадох ня браў удзел у палітычным жыцьці. Быў старшынём Польскага Радыё да 1936 году. Калі выбухнула Другая сусьветная вайна зьехаў у Пінск, дзе быў арыштаваны НКВД пасьля, таго як прыйшла Чырвоная Армія. Перавезены ў Берасьце, дзе па чутках памёр ці быў забіты.


Commons-logo.svg  Леапольд Скульскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў