Левача

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Левача
Levoča
Царква Сьвятога Якуба і былая ратуша Левачы
Царква Сьвятога Якуба і былая ратуша Левачы
Coat of arms of Levoča.png
Герб Левачы
Першыя згадкі: 1249
Краіна: Славаччына
Край: Прэшаўскі край
Раён: Левача
Прыматар: Міласлаў Вілкаўскі
Плошча: 64.042 км²
Вышыня: 570 м н. у. м.
Насельніцтва (2006)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

14,731
230 чал/км²
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Тэлефонны код: 421-53
Паштовы індэкс: 054 01
Аўтамабільны код: LE
Геаграфічныя каардынаты: 49°01′31″ пн. ш. 20°35′17″ у. д. / 49.02528° пн. ш. 20.58806° у. д. / 49.02528; 20.58806Каардынаты: 49°01′31″ пн. ш. 20°35′17″ у. д. / 49.02528° пн. ш. 20.58806° у. д. / 49.02528; 20.58806
Левача на мапе Славаччыны
Левача
Левача
Левача
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.levoca.sk

Ле́вача (па-славацку: Levoča, па-нямецку: Leutschau, па-вугорску: Lőcse) — горад ва ўсходняй Славаччыне (гістарычная вобласьць Сьпіш) ля падножжа Левачскіх Врхоў, непадалёк ад замку Сьпіскі Град. Насельніцтва каля 14 тыс. чалавек.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Левача згадваецца ў 1249 годзе ў лісьце караля Бэлы IV, хоць горад існаваў задоўга да гэтага — раманскі касьцёл сьв. Мікалая існаваў тут яшчэ ў XI ст. У 1241 годзе, пасьля мангола-татарскага нашэсьця, сюды прыйшлі першыя нямецкія каляністы.

У 1271 Левача згадваецца ўжо як свабодны каралеўскі горад, цэнтар правінцыі. У XV ст. левацкія купцы атрымалі ад вугорскага караля шэраг прывілеяў і горад пачаў хутка разьвівацца. Дамінантнае становішча Левачы пацьвярдзіў і факт перамогі ў так званай «стогадовай вайне» зь іншымі сьпіскімі гарадамі за права першынства на Сьпішы. У гэты час Левача становіцца цэнтрам пратэстанцкага руху на Славаччыне.

Горад пачаў прыходзіць у занядбаньне ў XVII ст. падчас антыгабсбурскіх паўстаньняў. Страту значэньні Левачы пацьвярдзіў 1871 год, калі новая чыгунка мінула горад.

У цяперашні час Левача невялікае мястэчка з цудоўна захаванымі цэнтрам і шматлікімі помнікамі архітэктуры. У 2009 годзе разам са Сьпіскім Градам сярэднявечныя помнікі Левачы ўтварылі адзіны аб’ект Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Гарады-пабрацімы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Левачасховішча мультымэдыйных матэрыялаў