Ледавік Фокса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ледавік Фокса ў лютым 1986 года

Ледавік Фокса (па-ангельску: Fox Glacier; маары: Te Moeka o Tuawe) — ледавік у Нацыянальным парку Вэстленд на Паўднёвым востраве Новай Зэляндыі. Назву атрымаў у 1872 годзе ў гонар тагачаснага прэм’ер-міністра Вільяма Фокса ў час яго візіту. На працягу прыкладна 100 год ледавік паступова адступаў, пачынаючы з 1985 года кожны дзень спаўзае на 40 сантыметраў. Як і яго сусед, ледавік Франса-Іосіфа, ледавік Фокса бярэ свой пачатак у Новазеландскіх Альпах (Паўднёвыя Альпы). Выцякае праз раку Фокс у мора. Ледавік лёгкадасягальны для турыстаў праз пасёлак Фокс Гласіер.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ледавік Фоксасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Відэаматэрыялы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]