Лее
| Рака | |
| Лее або Ліс Leie, Lys |
|
| Агульныя зьвесткі | |
| Выток | Лісбург (па-француску: Lisbourg), Францыя |
| Вышыня вытоку | 114,7 м |
| Краіны басэйну | Францыя, Бэльгія |
| Даўжыня | 202 км |
| Плошча басэйну | 2900 км² |
Лее, або Ліс (па-нідэрляндзку: Leie, па-француску: Lys) — рака ў Францыі ды Бэльґіі, бярэ свой пачатак у Паўночнае Францыі ў месце Лісбург, і ў Генце ў Бэльгіі ўпадае ў Шэльду. Рака дала сваё імя бітве, якая адбылася на яе берагах 23—28 траўня 1940 року між бэльгійскімі і нямецка-фашысцкімі войскамі.
Зьмест |
Лее ды Шэльда [рэдагаваць]
Дакладна кажучы, Лее ўжо не ўпадае ў Шэльду (з 2008 року). Пасьля праведзеных будаўнічых прац у цэнтры Гента, яе рэчышча было засыпана.
Даўжыня ракі — 202 км, зь якіх 109 км праходзяць па тэрыторыі Бэльгіі. На працягу 24 км свайго цячэньня Лее ўтварае мяжу між Францыяй і Бэльгіяй.
Традыцыйна Лее вядома льнагадоўляй. Вада ў рацэ бядна на вапняк і жалеза, а патаму прыдатная для вымочваньня льну. Гэта спрычыніла і другое імя Лее — Залатая рака: вымочваньне льну давала такі асаблівы колер вадзе ў рацэ. Аднак у 1943 вытворчасьць льну была забароненая з прычыны забруджваньня вады.
Суднаходзтва [рэдагаваць]
Суднаходзтва па рацэ магчыма да Харэлбэкэ (па-нідэрляндзку: Harelbeke) пры танажы меней за 1350 тон. Далей па цячэньні гэтая норма зьмяншаецца да 600 тон. Ніжэй пасьля места Кортрайк (па-нідэрляндзку: Kortrijk) суднаходзтва вядзецца па каналах, якія злучаюць Лее з Шэльдай.
Этымалёгія [рэдагаваць]
Лее ўпершыню згадваецца ў 694 року як Легія (па-лацінску: Legia)[1]Гэтае імя, мяркуецца, паходзіць ад кельцкага, што можна перакласьці як «які цячэ/рэчышча».
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Лее — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў