Лелістад
| Лелістад | |||||
| Lelystad | |||||
|
|||||
| Горад з: | 1967 | ||||
| Плошча: | 765,39 км² | ||||
| Насельніцтва (2008) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
73,116 312 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Паштовы індэкс: | 8200-8249 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°30′ пн. ш. 5°28′ у. д. / 52.5° пн. ш. 5.467° у. д.Каардынаты: 52°30′ пн. ш. 5°28′ у. д. / 52.5° пн. ш. 5.467° у. д. | ||||
|
Лелістад на мапе Нідэрляндаў
Лелістад
|
|||||
| http://www.lelystad.nl | |||||
Ле́лістад (па-нідэрляндзку: Lelystad) — горад і найбуйнейшы па плошчы муніцыпалітэт у Нідэрляндах, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Флевалянд.
Горад Лелістад заснаваны ў 1967 годзе на асушанай тэрыторыі. Сваё імя атрымаў у гонар Лелі Карнэліса (Cornelis Lely) — архітэктара, які распрацаваў праект дамбы Афслёйтдэйк, будаўніцтва якой дазволіла ажыцьцявіць асушэньне. Сёньня горад знаходзіцца прыкладна на 5 м ніжэй за ўзровень мора.
Першапачаткова горад меркаваўся як эканамічны цэнтар рэгіёну, аднак ягоны рост не апынуўся такім хуткім, як у суседняга Алмерэ, які разьмешчаны бліжэй да Амстэрдаму.
Зьмест |
Геаграфія [рэдагаваць]
Лелістад знаходзіцца ў полдэры ў правінцыі Флевалянд. Муніцыпалітэт Лелістад мяжуе на захадзе з возерамі Маркермер і Эйсэлмер, на поўдні з муніцыпалітэтамі Алмерэ й Зэволдэ, на ўсходзе з муніцыпалітэтам Дронтэн.
Гісторыя [рэдагаваць]
Лелістад зьяўляецца наймаладзейшым з мястэчкаў Нідэрляндаў. Першыя жыхары прыбылі ў горад 28 верасьня 1967 году й з 1 студзеня 1980 году пачало дзейнічаць кіраўніцтва муніцыпалітэту. Да ўтварэньня правінцыі Флевалянд 9 студзеня 1986 году Лелістад адміністрацыйна не адносіўся ні да якой з нідэрляндзкіх правінцыяў.
Транспарт [рэдагаваць]
Лелістад зьвязаны з Амстэрдамам як аўтамабільнай дарогай, дык і чыгункай. Ля гораду разьмешчаны невялікі аэрапорт-спадарожнік амстэрдамскага аэрапорту Схіпхол, а таксама маецца марскі порт Батавіахавэн (Bataviahaven).
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- www.lelystad.nl Афіцыйная бачына муніцыпалітэту Лелістад (нід.,англ.)
- infocentrum.lelystad.nl Інфацэнтар Лелістад(нід.,англ.)
- [1] Гістарычныя здымкі Лелістаду й Флевалянду (нід.,англ.)
Лелістад — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў