Лена Куўрмаа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лена Куўрмаа
Лена Куўрмаа
Лена Куўрмаа
Дата нараджэньня 26 верасьня 1985 (29 гадоў)
Месца нараджэньня Талін, Эстонія
Краіна Эстонія
Нацыянальнасьць эстонка
Прафэсіі музыкантка, сьпявачка, акторка
Інструмэнты гітара, скрыпка
Жанры рок, поп, поп-панк
Гурты Vanilla Ninja
http://lenna.ee/

Лена Куўрмаа (па-эстонску: Lenna Kuurmaa; нарадзілася 26 верасьня 1985, Талін, Эстонія) — эстонская музыкантка, сьпявачка, удзельніца гурта Vanilla Ninja.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яшчэ ў дзяцінстве Лена марыла аб тым, каб стаць сьпявачкай. Першапачаткова ейныя бацькі ставіліся да гэтага крытычна. Але пакрысе Лена пачала зьяўляцца на сцэне. Яна брала ўдзел у мюзіклах «Кароль і я», «Гукі музыкі». Адным з найвялікшых посьпехаў стаўся ўдзел у паўфінале «Fizz Superstar 2002». Лена не выйграла, але менавіта там яе прыкмеціў рэжысэр Свэн Лыхмус (па-эстонску: Sven Lõhmus), уладальнік лэйбла TopTen.

Пасьля заканчэньня школы Лена зь ейнай аднаклясьніцай Маар’яй Ківі і яшчэ дзьвюма дзяўчынкамі — Пірэт Ярвіс і Катрын Сіскай стварылі гурт Vanilla Ninja. Першы дыск Vanilla Ninja быў выдадзены ў 2003 годзе. Гурт быў удзельнікам «Эўравізіі-2005», ён карыстаўся вялікай папулярнасьцю ўва Эўропе (асабліва ў Эстоніі, Нямеччыне, Швайцарыі).

Пасьля канфлікту з чарговым прадусарам Дэвідам Брэндасам, Лена разам зь іншымі ўдзельніцамі пачала сама складаць лірыку і музыку для сваіх песьняў. У дадзены момант гурт Vanilla Ninja складаецца зь Лены Куурмаа, Пірэт Ярвіс і Катрын Сіскі. Лена зьяўляецца вядучай сьпявачкай, піша песьні. Яна грае на гітары і скрыпцы.

У кастрычніку 2007 году Лена зьнялася ў эстонскім фільме «Kuhu põgenevad hinged» («Куды бягуць душы») пра жыцьцё падлеткаў. Таксама яна зьяўляецца акторкай эстонскага сэрыялу «Kodu keset Linna».

Лена валодае эстонскай, нямецкай і ангельскай мовамі. Апроч удзелу ў Vanilla Ninja Лена пяе сола, а таксама выступае зь іншымі гуртамі ды артыстамі.

На Eesti laul 2010 году Лена ўдзельнічала зь песьняй «Rapunzel». У фінале конкурсу яна заняла другое месца.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2009 г. быў выдадзены сынгл «Musta Pori Näkku». У 2010 г. Лена са сваім аднайменным гуртом запісала эстонскамоўны альбом Lenna, што адразу заняў першае месца ў музычных чартах Эстоніі.

Цікавосткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Лена мае лябрадора па мянушцы Ninja
  • Ейны дэвіз: «Тыя, хто ведаюць, чаго хочуць — выйграюць». Яна мае татуіроўку з такім тэкстам на назе.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


Commons-logo.svg  Лена Куўрмаасховішча мультымэдыйных матэрыялаў