Ленінградзкі вакзал
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ленінградзкі вакзал — пасажырскі тэрмінал станцыі «Масква-Пасажырская-Кастрычніцкая», адзін з 9-ці чыгуначных вакзалаў Масквы. Разьмешчаны на Камсамольскай плошчы. Будынак вакзалу пабудаваны ў 1844—1849 гадах па праекце архітэктара Канстанціна Тона для Пецярбурска-Маскоўскай чыгункі, рух па якой пачаўся ў 1851 годзе. Зьяўляецца дакладнай копіяй Маскоўскага вакзалу ў Санкт-Пецярбурзе. З 1856 па 1924 году насіў назву Мікалаеўскі вакзал.
Зь Ленінградзкага вакзалу адпраўляюцца цягнікі, ў Санкт-Пецярбург (дзьве траціны ўсіх адпраўленьняў), Вялікі Ноўгарад, Мурманск, Петразаводзк, Хэльсынкі, Талін і іншыя.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ленінградзкі вакзал — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў