Леон (Гішпанія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леон
гішп. León
Леон
Герб Леону Сьцяг Леону
Дата заснаваньня: 29 да н. э.
Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Кастылія і Леон
Правінцыя: Леон
Кіраўнік: José Antonio Diez Díaz[d][1]
Плошча: 39,03 км²
Вышыня: 837 м н. у. м.
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 131 680 чал.
шчыльнасьць: 3373,82 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 987
Паштовы індэкс: 24001–24010
Нумарны знак: LE
Геаграфічныя каардынаты: 42°35′56″ пн. ш. 5°34′1″ з. д. / 42.59889° пн. ш. 5.56694° з. д. / 42.59889; -5.56694Каардынаты: 42°35′56″ пн. ш. 5°34′1″ з. д. / 42.59889° пн. ш. 5.56694° з. д. / 42.59889; -5.56694
Леон на мапе Гішпаніі
Леон
Леон
Леон
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.aytoleon.es/

Леон (па-гішпанску: León) — горад на поўначы Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Кастылія і Леон. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Насельніцтва складае 137 тысячаў жыхароў. Уваходзіць у маршрут «Шляху Сьвятога Якава».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад быў заснаваны жаўнерамі рымскага VII Парнага легіёну (першая назва — «Сэптыма Легіён»). Горад быў штаб-кватэрай гэтага легіёну ў позьні пэрыяд Рымскай імпэрыі, а таксама цэнтрам гандлю золатам, якое здабывалася непадалёк. У 540 годзе горад быў захоплены каралём вэстготаў Леовігільдам, а ў 717 годзе — наноў, на гэты раз маўрамі. Аднак ён быў адным зь першых гарадоў, узятых падчас Рэканкісты й стаў часткай Астурыйскага каралеўства ў 742 годзе. Пасьля быў сталіцай аднайменнага каралеўства.

У XVI стагодзьдзі пазіраўся эканамічны й дэмаграфічны спад які працягваўся да XIX стагодзьдзя. У ліпені 1936 году падчас Грамадзянскай вайны Леон далучыўся да вайны супраць рэспубліканцаў.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1979 годзе быў заснаваны Ўнівэрсытэт Леону. Паводле зьвестак на 2005 год ён налічвае каля 13 тысячаў студэнтаў.

Славутасці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б https://www.diariodeleon.es/articulo/leon/jose-antonio-diez-convierte-noveno-alcalde-democracia/201907051350001903642.html