Лера Сом

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сом (прозьвішча).
Лера Сом
Алена Ўладзімераўна Сом
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 12 жніўня 1966
Полацак, БССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка
Старонка на kamunikat.org

Лера Сом (сапраўднае імя — Алена Ўладзімераўна Сом, нарадзілася 12 жніўня 1966 у Полацку) — беларуская паэтка, бард. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (1998). Адна з кіраўнікоў полацкага літаратурнага аб’яднаньня «Наддзьвіньне» (2001—2005). Жыве ў Полацку.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паэтычныя зборнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Блюз каралеўскае кухні» (1994)
  • «Адзінокая зорка» (1996)
  • «Там, на небе» (2000)
  • «Свабода Слова Зіма» (2005)
  • «Каралева прыйдзе ноччу» (2007)

Удзельніца шматлікіх фэстываляў бардаўскай песьні. У 2000 годзе выдала касэту аўтарскіх песень «Genius Loci». Аўтарка цыклю фантастычных апавяданьняў «Некалькі гісторый з жыцьця Руніты Магі» (1993), аповесьці «Суполка Вогнішча» (2001)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]