Лерой Фэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лерой Фэр
Лерой Фэр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 студзеня 1990 (24 гады)
Зутэрмээр, Нідэрлянды
Рост 188 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Кўінз Парк Рэйнджарз
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2011
2011—2013
2013—2014
2014—
Фэеноорд
Твэнтэ
Норыдж Сіці
Кўінз Парк Рэйнджарз
103 (14)
47 (12)
30 (3)
2 (0)
Зборныя
2010— Нідэрлянды 7 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
20 жніўня 2014.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
23 чэрвеня 2014.

Лерой Ёган Фэр (па-нідэрляндзку: Leroy Johan Fer; нарадзіўся 5 студзеня 1990, Зутэрмээр, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, паўабаронца ангельскага клюбу «Кўінз Парк Рэйнджарз» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Бацькі Лероя паходзяць зь Нідэрляндзкіх Антылаў.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Фэр зьявіўся ў асноўнай камандзе «Фэеноорда» ў сэзоне 2007—2008 гадоў. 2 сьнежня Лерой дэбютаваў у Эрэдывізіі пад кіраўніцтвам Бэрта ван Марвэйка. Ва ўзросьце 17 гадоў Лерой на 84-й хвіліне замяніў Нуры Шахіна ў матчы супраць «Гэраклеса» (6:0)[1]. Праз чатыры дні, 6 сьнежня, Лерой падпісаў свой ​​першы прафэсійны кантракт з «Фэеноордам» да лета 2012 году. У сэзоне 2008—2009 гадоў Фэр паступова стаў гульцом асноўнага складу, гуляючы ў зоне атакуючага паўабаронцы пад Роем Макааем. 18 верасьня 2008 году Фэр дэбютаваў на эўрапейскай арэне ў Кубку УЭФА ў матчы супраць швэдзкага «Кальмара». У сэзоне 2009—2010 гадоў гулец стаў ключавой фігурай каманды, вярнуўшыся на пазыцыю апорнага паўабаронцы.

Сэзон 2011—2012 гадоў Фэр пачаў з двух галоў у стартавых чатырох матчах чэмпіянату Нідэрляндаў, пасьля чаго 1 верасьня 2011 году перайшоў у «Твэнтэ», падпісаўшы кантракт па схеме «3+1»[2]. 13 ліпеня 2013 году Фэр падпісаў кантракт з ангельскім клюбам «Норыдж Сіці»[3], аднак у першым жа сэзоне «канаркі» занялі 18 месца ў чэмпіянаце й пакінулі Прэм’ер-Лігу.

20 жніўня 2014 году, было абвешчана, што Фэр далучыцца да клюбу «Кўінз Парк Рэйнджарз», склаўшы зь ім трохгадовы кантракт. Трансфэр гульца каштаваў лёнданскай камандзе 8 млн фунтаў[4].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

26 жніўня 2009 году Фэр абвесьціў, што ён прыняў канчатковае рашэньне й аддаў перавагу выступам за нацыянальную зборную Нідэрляндаў на міжнароднай арэне[5], у складзе якой дэбютаваў 11 жніўня 2010 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Украіны (1:1). Да гэтага Фэр меў магчымасьць выступаць за зборную Нідэрляндзкіх Антыльскіх астравоў.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Фэеноорд»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Лерой Фэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў