Лесастэп
Лесастэ́п — пераходная прыродная зона Паўночнага паўшар’я паміж зонамі мяшаных лясоў ды стэпу.
У Эўразіі лесастэп распасьціраецца суцэльнай паласой з захаду на ўсход ад усходніх прадгор'яў Карпат да Алтаю.
Акрамя таго, ўчасткі лесастэпу знаходзяцца ў межах Сярэднедунайскай раўніны, шэрагу межгорных западзінаў Паўднёвае Сібіры, ў Манголіі ды на Далёкім Усходзе, а таксама займаюць частку раўніны Суньляо на паўночным усходзе Кітаю.
У Паўночнай Амэрыцы лесастэп распасьціраецца з поўначы на поўдзень, праз Вялікія раўніны, да 38° пн. ш. У Паўднёвым паўшар’і лесастэп адсутнічае.
[рэдагаваць] Расьлінны сьвет
Для лесастэпу характэрнае складанае чаргаваньне на водападзелах масіваў ліставых лясоў (радзей хваёвых лясоў) з участкамі разнатраўных стэпаў.
У Эўропе ды на эўрапейскае раўніне тыповымі зьяўляюцца сьветлыя шырокалістыя лясы з дубу (дубровы), бука, ліпы, каштана, ясеня ды іншых. У Сібіры распаўсюджаныя выспавыя дробналістыя бярозава-асінавыя колкі. Да лесастэпаў адносяцца таксама ў Паўночнае Амэрыцы прэрыі, у Афрыцы ды Аўстраліі — саваны.
[рэдагаваць] Жывёльны сьвет
У лесастэпе няма асаблівых, уласных толькі яму відаў жывёлаў. Стэпавыя віды (суслік, сурок, драфа ды іншыя) спалучаюцца і суіснуюць з тыпова ляснымі прадстаўнікамі (вавёрка, куніца, лось).
| Біёмы | |
|---|---|
| Суша |
Арктычная пустэльня · Антарктычная пустэльня · Тундра · Лесатундра · Іглічны лес — Тайга · Падтайга · Мяшаны лес · Лісьцевы лес: шыракалісты лес і дробналісьцевы лес · Лесастэп · Стэп · Паўпустэльня · Пустэльня · Савана · Субтрапічны лес · Пераменна-вільготны лес · Вільготны трапічны лес — Джунглі · Каатынга · Вільготны экватарыяльны лес: Сэльва і Гілея · Альпійскі пас · Субальпійскі пас · Міжземнаморскі пас · Вобласьць высотнай пасавасьці · Узьбярэжжы і забалочаныя: плавень, абалона, багна, балота, саланчак
|
| Акіян |
Сажалка · Літараль / Прыліўна-адліўная зона / Узьбярэжная зона · Мангравыя лясы · Лес водарасьцяў · Каралавы рыф · Нерытычная зона · Кантынэнтальны шэльф · Пэлягічная зона · Акіянская ложа · Западзіны: жолаб і рыфт · Гідратэрмальная крыніца сярэдзінна-акіянічнага хрыбта · Пакавы лёд
|