Летувіская мова
| Летувіская Lietuvių kalba |
|
| Ужываецца ў | Беларусі, Польшчы і 14 іншых краінах |
|---|---|
| Рэгіён | Летува, Беларусь, Польшча ды іншыя |
| Колькасьць карыстальнікаў | 4 мільёны |
| Клясыфікацыя | Летувіская |
| Афіцыйны статус | |
| Афіцыйная мова ў | Летуве, Эўразьвязе |
| Рэгулюецца | Дзяржаўнай камісіяй летувіскай мовы (Valstybinė lietuvių kalbos komisija) Дзяржаўная моўная інспэкцыя (Valstybinė kalbos inspekcija)[1] |
| Код мовы | |
| ISO 639-1 | lt |
| ISO 639-2(B) | lit |
| ISO 639-2(T) | lit |
| SIL | LIT |
Летуві́ская мо́ва (lietuvių kalba) — мова ўсходнебалцкай падгрупы балцкай групы, якой карыстаецца каля 4 млн чалавек у Летуве, а таксама ў Беларусі, паўночна-ўсходняй Польшчы, Расеі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і Нямеччыне. Зьяўляецца дзяржаўнай мовай Летувы.
Выразна адрозьніваюцца два галоўныя дыялекты: аўкштоцкі й жамойцкі, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на паддыялекты.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Як асобная мова ў балцкай групе моваў пачала разьвівацца ў VII стагодзьдзі н. э. Пісьмовыя помнікі зьявіліся ў XVI стагодзьдзі.
Сучасная форма летувіскай мовы ўнармаваная на мяжы XIX—XX стагодзьдзяў.
Летувіская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім [рэдагаваць]
Цяперашняя летувіская мова зьяўляецца працягам старой жамойцкай пісьмовай мовы, якая называлася «літоўскай» (у значэньні летувіскай) толькі паводле імя.[2]
Як падкрэсьлівае амэрыканскі гісторык Т. Снайдэр, «летувіская мова цягам стагодзьдзяў ня была мовай палітыкі».[3] Насамрэч, палітычная, эканамічная, сацыяльная і культурная сытуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім не была прыхільнай да летувіскай мовы, якая паводле летувіскага гісторыка З. Зінкявічуса была загнаная «ў ніжэйшую клясу ва ўласнай айчыне».[4] Напрыклад, «вялікія князі літоўскія ніколі не друкавалі кнігаў на летувіскай мове».[5] Больш за тое, паводле З. Зінкявічуса, «для летувіскай мовы сытуацыя была катастрафічнай, ёй не давалі разьвівацца, выштурхоўвалі з агульнага ўжытку ды й друкаваць пісьмовыя тэксты па-летувіску было цяжка». Пэўна таму летувіскія навукоўцы стала падкрэсьліваюць «адзінства арэалу летувіскай мовы праз палітычную мяжу паміж ВКЛ і Прусіяй». Сапраўды, «летувіскія граматыкі і слоўнікі доўгі час (аж да канца 18 ст.) друкаваліся выключна ў Прусіі» (выняткам быў слоўнік Канстанціна Шырвіда, які выйшаў каля 1620 г., некалькі разоў перавыдаваўся і быў адзіным слоўнікам летувіскай мовы, выдадзеным на тэрыторыі ВКЛ да канца 18 ст.[6]). У сваю чаргу, «перасьледаваная стагодзьдзямі летувіская мова ўпершыню за сваю гісторыю атрымала статус дзяржаўнай» толькі ў першай Летувіскай Рэспубліцы (то бок у 1918 годзе).[7]
Такім чынам, выкарыстаньне летувіскай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім абмяжоўвалася максымум рэгіянальным узроўнем, у тым ліку асобнымі натарыяльна засьведчанымі перакладамі дзяржаўных актаў (як прыклад, летувіскі пераклад тэксту Канстытуцыі 3 траўня 1791).[2]
Альфабэт [рэдагаваць]
Дзеля запісу летувіскай мовы з XVI стагодзьдзя выкарыстоўваецца трохі зьмененая лацінка. Гвалтоўнае насаджэньне кірыліцы, якое адбывалася ў другой палове 1860-х гадоў, выклікала супраціў і вынікаў не прынесла. У 1901—1905 гадах была праведзена рэформа правапісу, калі былі ўнесены зьмены таксама і ў альфабэт.
Летувіскі альфабэт складаецца з 32 літар: a ą b c č d e ę ė f g h i į y j k l m n o p r s š t u ų ū v z ž
Дзеля запісу некаторых зычных і галосных гукаў выкарыстоўваюцца камбінацыі, напрыклад, ch — х.
Граматыка [рэдагаваць]
Граматыка летувіскай мовы няпростая, але падпарадкаваная строгім правілам. Летувіская — мова з разьвітай сыстэмай флексіяў, што робіць лацінскую падобнай на яе, асабліва ў сваім фіксаваньні склонавых канчаткаў і выкарыстаньні для апісаньня назоўнікаў разьмешчаных перад ім прыметнікаў ці іншых назоўнікаў, якія ставяцца ў родным склоне. Адрозьніваецца сем склонаў назоўнікаў (linksniai): vardininkas (назоўны), kilmininkas (родны), naudininkas (давальны), galininkas (вінавальны), įnagininkas (творны), vietininkas (месны) i šauksmininkas (клічны).
У летувіскай мове няма артыкляў.
Існуе чатыры часы дзеясловаў: цяперашні, будучы, мінулы, радзей выкарыстоўваецца шматразовы мінулы.
Летувіская мова адрозьніваецца багацьцем дзеепрыметнікаў, якіх некалькі дзесяткаў. Націск зьяўляецца рухомым і свабодным, што азначае, што можа падаць на любы склад у выразе, а таксама зьмяняць сваю пазыцыю пры зьмене выразу.
Летувіская мова вельмі цікавая для мовазнаўства, бо шмат у чым захаваў першапачатковую фанэтыку і марфалягічныя асаблівасьці індаэўрапейскай мовы.
Лексыка [рэдагаваць]
Базавая лексыка летувіскай мовы мае невялікую колькасьць запазычаньняў. Ёсьць старыя запазычаньні (senieji skoliniai, buslas) з моваў суседніх рэгіёнаў. Сярод іх: stiklas (шкло), muilas (мыла), gatvė ад славянскага «гатво», дарога, spinta ад нямецкага der Spind. Прысутнічаюць таксама словы лацінскага й грэцкага паходжаньня (ciklas, schema і г. д.). Пасьля аднаўленьня Летувой незалежнасьці ўзмацняецца ўплыў ангельскай мовы (hakeris, singlas ды іншыя).
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Valstybinė kalbos inspekcija
- ^ а б Кірыл Касьцян, Ганна Васілевіч. Спадчына ВКЛ вачыма беларускіх і летувіскіх гісторыкаў: поле для роўных магчымасьцяў? // Arche, 10 сьнежня 2009
- ^ Snyder, T. The Reconstruction of Nations: Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus, 1569—1999. — New Haven: Yale Univ. Press, 2003
- ^ Zinkevičius, Z. History of the Lithuanian Language. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1998. P. 244
- ^ Snyder, T. The Reconstruction of Nations: Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus, 1569—1999. — New Haven: Yale Univ. Press, 2003
- ^ Schmalstieg, W. R. Early Lithuanian Grammars // Lituanus, Vol. 28, No.1/1982
- ^ Zinkevičius, Z. History of the Lithuanian Language. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1998. P. 297.
Літаратура [рэдагаваць]
- ENCYCLOPEDIA LITUANICA I—VI. Boston, 1970—1978
- August Schleicher: Handbuch der litauischen Sprache. (2 Bde. 1856/57)
- Gertrud Bense u. a.: Deutsch-litauische Kulturbeziehungen: Kolloquium zu Ehren von August Schleicher an der Friedrich-Schiller-Universität Jena. Mayer Verlag GmbH, Jena/Erlangen (1994), ISBN 3-925978-38-0
- Katrin Jähnert: Litauisch — Wort für Wort. REISE KNOW-HOW Verlag Peter Rump GmbH, Bielefeld (2003), ISBN 3-89416-244-9
- Juozas Algirdas Križinauskas: Vokiečių-lietuvių lietuvių-vokiečių kalbų žodynas. Deutsch-litauisches litauisch-deutsches Wörterbuch. TEV Verlag, Vilnius (2003), ISBN 9986-546-94-X
- Edmund Remys: Review of Modern Lithuanian Grammar. Lithuanian Research and Studies Center, Chicago 2003.
- Lietuvių kalbos žodynas, t. 1-8, Vilnius, 1941-70;
- Lietuvių kalbos gramatika, t. 1-2, Vilnius, 1965-71;
- Zinkevičius Z., Lietuvių dialektologija, Vilnius, 1966;
- Kazlauskas J., Lietuvių kalbos istorinė gramatika, Vilnius, 1968;
- Dabartinės lietuvių kalbos žodynas, Vilnius, 1972;
- Амбразас В., Вайткявичюте В., Валяцкене А. и др. Литовский язык. — В кн.: Языки народов СССР, т. I. М., 1966;
- Амбразас В. (ред.) Грамматика литовского языка. Вильнюс, 1985.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
| Вікіпэдыя мае вэрсію на летувіскай мове |
Летувіская мова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|
|||||
|
||||||||||||||