Летувіскі літ
| Летувіскі літ | |
| Краіна | Летува |
|---|---|
| Падзел | цэнт |
| Код ISO-4217 | LTL |
| Абменны курс: (20 сьнежня 2010) |
2,5941 USD |
Летувіскі літ (па-летувіску: Litas; па-жамойцку: Lits, мн. л. Litai) — афіцыйная валюта Летувы. Код валюты па ISO 4217 LTL.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Пасьля Першай суьсветнай вайны ў незалежнай Летувіскай Рэспубліцы ў звароце знаходзіліся аплатныя сродкі іншых дзяржаваў.
У сувязі з адсутнасьцю ўласнага эмісійнага банка, па дамове зь нямецкай Усходняй крэдытнай касай (Darlehnskasse Ost), афіцыйным аплатным сродкам у Летуве стаў аўксінас (па-летувіску: auksinas; остмарка). У сярэдзіне 1922 году, з-за гіпэрінфляцыі маркі, у Летуве парушылася нармалёвае функцыянаваньне гандлю, фінансаў і крэдытаў. Сойм Летувы ў тэрміновым парадку прыняў закон аб уводзінах літа і ўстанове Банку Летувы.
Часавыя банкноты з датай эмісіі 10 верасьня 1922 былі выпушчаныя 25 верасьня 1922 году. Літ быў уведзены ў зварот 1 кастрычніка, але фактычна — 2 кастрычніка 1922. Абмен аўксінаў на літ ажыцьцяўляўся па курсе, які штотыдзень усталёўваўся міністрам фінансаў з улікам суадносін маркі і даляра. Першапачатковыя суадносіны былі 175 : 1. Па ім былі пералічаныя чыгуначныя і паштовыя тарыфы, падаткі, аблігацыі, уклады ў ашчаднай касы і г. д. Банкноты друкаваліся ў Ангельшчыне, Чэхаславакіі й Нямеччыне. Манэты выпуску 1925 году таксама чаканіліся за мяжой. Эмісія манэт 1936 і 1938 гадоў чаканілася ў Коўна.
Пасьля ўваходжаньня Летувы ў склад СССР (1940), з 25 сакавіка 1941 літ быў заменены савецкім рублём.
Пасьля ўзнаўленьня незалежнасьці (1991) у якасьці аплатнага сродку выкарыстоўваліся з 5 жніўня 1991 г. часавыя грошы «агульныя талёны», т. з. «вагноркі», ад прозвішча прэм’ер-міністра Летувы Гедыміна Вагноруса. З 1 кастрычніка 1992 яны былі абвешчаныя адзіным законным аплатным сродкам.
Літ выпушчаны ў зварот 25 чэрвеня 1993. Часавыя талёны зьмяняліся ў суадносінах 100 : 1. Часавыя талёны знаходзіліся ў абарачэньні да 20 ліпеня 1993.
З 25 чэрвеня 1993 да 31 студзеня 2002 літ быў прывязаны да даляру суадносінамі 4 : 1.
З 1 лютага 2002 літ быў прывязаны да эўра якія ўсталяваліся да таго пэрыяду суадносінамі 3,4528 : 1. Суадносіны павінны застацца нязьменным да ўводзін у Летуве эўра (адбудзецца не раней за 1 студзеня 2010 году).
Манэты й банкноты [рэдагаваць]
Адзін летувіскі літ дзеліцца на 100 цэнтаў (па-летувіску: centas).
Манэты [рэдагаваць]
На авэрсе ўсіх манэт літаў і цэнтаў — намінал, на рэвэрсе — герб.
Манэты 9 наміналаў:
|
1 цэнт: выпуск 1991 г., сплаў алюмінія; дыямэтар 18,75 мм, таўшчыня 1,30 мм, маса 0,88 г; |
|
|
2 цэнта: выпуск 1991 г., сплаў алюмінія; дыямэтар 21,75 мм, таўшчыня 1,30 мм, маса 1,19 г |
|
|
5 цэнтаў: выпуск 1991 г., сплаў алюмінія; дыямэтар 24,40 мм, таўшчыня 1,35 мм, маса 1,49 г |
|
|
10 цэнтаў: выпуск 1991 г. — сплаў медзі, цынку й цыну; дыямэтар 16,00 мм, маса 1,40 г; выпуск 1997, 1998, 1999, 2006, 2007, 2008 — сплаў медзі, цынку й нікеля; дыямэтар 17,00 мм, таўшчыня 1,70 мм, маса 2,60 г |
|
|
20 цэнтаў: выпуск 1991 г. — сплаў медзі, цынку і цыну; дыямэтар 17,5 мм, маса 2,10 г; выпуск 1997, 1998, 1999, 2007, 2008 — сплаў медзі, цынку й нікеля; дыямэтар 20,50 мм, таўшчыня 2,10 мм, маса 4,80 г |
|
|
50 цэнтаў: выпуск 1991 г. — сплаў медзі, цынку і цыну; дыямэтар 21,00 мм, маса 3,03 г; выпуск 1997, 1998, 1999, 2000 — сплаў медзі, цынку й нікеля; дыямэтар 23,00 мм, таўшчыня 2,10 мм, маса 6,00 г |
|
|
1 літ: выпуск 1998, 1999, 2000, 2001, 2002 гг. сплаў медзі й нікеля; дыямэтар 22,30 мм, таўшчыня 2,20 мм, маса 6,25 г |
|
|
2 літа: выпуск 1998, 1999, 2001, 2002, 2008 гг., унутраная частка — сплаў медзі й нікеля, вонкавая — сплаў медзі, алюмінія й нікеля; дыямэтар 25,00 мм, таўшчыня 2,20 мм, маса 7,50 г |
|
|
5 літаў: выпуск 1998, 1999 гг., унутраная частка — сплаў сплаў медзі, алюмінія й нікеля, вонкавая — медзі й нікеля; дыямэтар 27,50 мм, таўшчыня 2,35 мм, маса 10,10 г |
У 1991 годзе быў выпушчаны калекцыйны набор манэт ад 1 цэнта да 5 літаў 1991 году. У 2000 і 2003 гадах былі выпушчаныя калекцыйныя наборы ад 1 да 5 цэнтаў 1991 году і ад 10 цэнтаў да 5 літаў адпаведнага году. Такі ж набор будзе выпушчаны ў 2008 годзе. Склад і памеры манэт з набораў такія жа, як і ў манэт, пералічаных вышэй.
Юбілейныя манэты [рэдагаваць]
Акрамя таго, выпускаюцца юбілейныя манэты рознай вартасьці.
1 літ (1997) да 75-годзьдзя Летувіскага банку й літа.
1 літ (1997) да 75-годзьдзя Летувіскага банку й літа (залатая манэта).
10 літаў (1999), выпушчаная ў рамках міжнароднай праграмы «Самыя маленькія манэты сьвету. Гісторыя золата» (залатая манэта). Вага 1 244 гр. Адчаканена 5 500 штук.
1 літ (1999) да 10-годзьдзя Балтыйскага шляху.
1 літ (2004) да 425-годзьдзя Віленскага ўнівэрсытэту
1 літ (2005) з выявай рэканструяванага Палаца кіраўнікоў у Вільні.
500 літаў (2005) з выявай рэканструяванага Палаца кіраўнікоў у Вільні (залатая манэта). Вага 31 10 гр. Адчаканена 1000 штук.
Летувіскія манэты рэгулярнага чакана па гадах (з 1991) [рэдагаваць]
- 1 цэнт (centas): 1991
- 2 цэнта (centai): 1991
- 5 цэнтаў (centai): 1991
- 10 цэнтаў (centų): 1991; 1997; 1998; 1999; 2006; 2007; 2008
- 20 цэнтаў (centų): 1991; 1997; 1998; 1999; 2007; 2008
- 50 цэнтаў (centų): 1991; 1997; 1998; 1999; 2000
- 1 літ (LITAS): 1991¹; 1997²; 1998; 1999; 1999²; 2000; 2001; 2002; 2004²; 2005²; 2008
- 2 літа (LITAI): 1991¹; 1998; 1999; 2001; 2002; 2008
- 5 літаў (LITAI): 1991¹; 1998; 1999
- ¹ — адбіраюцца з абарачэньня
- ² — юбілейныя (памятныя) манэты
Банкноты [рэдагаваць]
Банкноты 9 наміналаў:
Авэрс: Жамойце (па-летувіску: Zemaite, уласна Юлія Бэнюшавичюцэ-Жаманцене; 1845—1921), летувіская пісьменьніца. Рэвэрс: драўляны касьцёл Сьвятога Іасафата ў Палушы (па-летувіску: Paluse, Аўкштота; 1747—1757) |
|
Авэрс: Біскуп Матэюс Валанчус (па-летувіску: Motiejus Valancius, 1801—1875), гісторык, асьветнік. Рэвэрс: Замак у Троках (XIV—XV стст.), рэзыдэнцыя Вялікіх князёў літоўскіх. |
|
Авэрс: Ёнас Яблонскіс (па-летувіску: Jonas Jablonskis, 1860—1930), летувіскі мовазнавец, «бацька» летувіскай літаратурнай мовы. Рэвэрс: Скульптура Пятраса Рымшы (па-летувіску: Petras Rimsа, 1881—1961) адлюстроўвае таемную школу, якія дзейнічалі ў Летуве ў пэрыяд забароны летувіскага друку лацінскім шрыфтам (1864—1904). |
|
Авэрс: Стяпанас Дарюс (па-летувіску: Steponas Darius, 1896—1933) і Стасыс Гірэнас (па-летувіску: Stasys Girenas, 1894—1933), летувіскія лётчыкі, загінулыя пры трансатлянтычным пералёце (1933). Рэвэрс: Самалёт «Lituanika», фрагмэнты контураў Амэрыкі й Эўропы. |
|
Авэрс: Майроніс (па-летувіску: Maironis, уласна Ёнас Мачюліс; 1862—1932), прэлат і паэт. Рэвэрс: Статуя Волі працы скульптара Юёзаса Зыкараса на фоне Вайскоўца музэя Вітаўта Вялікага ў Коўна. |
|
Авэрс: Ёнас Басанавічус (па-летувіску: Jonas Basanavicius, 1851—1927), навуковец і палітык, патрыярх летувіскага нацыянальнага адраджэньня. Рэвэрс: Кафэдральны сабор Сьвятога Станіслава, званіца й вежа Гедыміна ў Вільні. |
|
Авэрс: Сымонас Даўкантас (па-летувіску: Simonas Daukantas, 1793—1864), гісторык, заснавальнік летувіскай нацыянальнай гістарыяграфіі. Рэвэрс: Ансамбль Віленскага ўнівэрсытэта з касьцёлам Сьвятога Іяана і званіцай. |
|
Авэрс: Відунас (па-летувіску: Vydunas, уласна Вільгельм Старост; 1868—1953), настаўнік, фальклярыст, пісьменьнік і філёзаф. |
|
Авэрс: Вінцас Кудырка (па-летувіску: Vincas Kudirka, 1858—1899), паэт і кампазытар, аўтар летувіскага нацыянальнага гімна. Рэвэрс: Звон Волі (В. Кудырка быў рэдактарам газэты «Звон») на фоне ідэалізаванага летувіскага пэйзажа. |
Банкноты друкуюцца за межамі Летувы. Спачатку яны друкаваліся United States Banknote Corporation, пазьней брытанскай кампаніяй De La Rue і нямецкай Giesecke & Devrient GmbH.
У 1991 годзе былі выпушчаныя першыя банкноты пасьля ўзнаўленьня незалежнасьці Летувы. Варта адзначыць, што банкнота ў 50 літаў была выпушчаная з памылкай. На банкноце, намаляванай вышэй, на каньку Кафэдральнага Сабора, па цэнтры, стаіць статуя Сьвятой Алены. Яна трымае крыж у правай руцэ, як і на самім Саборы ў рэчаіснасьці. На банкноце 1991 году Сьвятая Алена трымае крыж у левай руцэ.
Абменны курс [рэдагаваць]
-
- 1 LTL раўняецца (на 20 красавіка 2008)
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Летувіскі літ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Lietuvos bankas — нацыянальны банк Летувы
- Летувіскі манэтны двор
- Эўрапейскі цэнтральны банк
- Манэты краін СНД і Балтыі
|
|||||||||||||||||
|
|||||||||||


