Летыцыя Каста

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Летыцыя Каста
Дата нараджэньня 11 траўня 1978 (35 гадоў)
Месца нараджэньня Францыя
Рост 172 см
Вага 57 кг
Грудзі 89 см
Стан 59,5 см
Сьцёгны 90 см
Вочы блакітныя
Нацыянальнасьць Сьцяг Францыі француска
Афіцыйны сайт

Летыцыя Каста (па-француску: Laetitia Marie Laure Casta; (11 траўня 1978, Пан-Адмэр) — француская фотамадэль і акторка.

Біяграфія [рэдагаваць]

Летыцыя Каста нарадзілася ў францускім горадзе Пан-Адмэр у 30 км да захаду ад Руана. Яе маці была мясцовай нараджэнкай, а бацька родам з Корсыкі. У сям'і акрамя яе было яшчэ двое дзяцей: старэйшы брат Жан-Батыст і малодшая сястра Мары-Анж. У 15 гадоў яна атрымала запрашэньне ад мадэльнага агенцтва «Madison Models» і неўзабаве стала фотамадэльлю ў часопісе «Elle». У 1993 годзе яна прыняла ўдзел у пасьпяховай рэклямнай кампаніі джынсаў «Guess». У 18 гадоў яна становіцца вядучай мадэльлю агенцтва «Victoria`s Secret». Яна зьнялася рэклямных роліках, яе фатаграфіі зьяўляліся на вокладках модных часопісаў. У 1999 годзе яна ўпершыню зьнялася ў фільме «Астэрыкс і Абэлікс супраць Цэзара».

У 2000 годзе сходам мэраў гарадоў Францыі яна была абраная прататыпам нацыянальнага сымбаля Францыі — Мар'яны.

19 кастрычніка 2001 году яна нарадзіла дачку Анжаліку, а 24 верасьня 2006 году сына Арланда.

Узнагароды [рэдагаваць]

Фільмаграфія [рэдагаваць]


Commons-logo.svg  Летыцыя Кастасховішча мультымэдыйных матэрыялаў