Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Лех Валэнса (па-польску: Lech Wałęsa; нар. 29 верасьня 1943 году, Папова) — польскі грамадзкі й дзяржаўны дзяяч, прэзыдэнт Польшчы (1990—1995).
Зь сялянскай сям’і. У 1967-87 гг. электрык судабудаўнічага завода ў Гданьску. Актыўны ўдзельнік масавага страйку ў Гданьску ў сьнежні 1970 году, за што падрынуўся перасьледу ўладаў. Адзін з заснавальнікаў напаўлегальных вольных прафзьвязаў (1978 г.). У жніўні 1980 году ачоліў страйкераў судаверфі, быў старшынём міжзаводаўскага страйкама. Зь верасьня 1980 году лідар масавага грамадзкага руху «Салідарнасьць», старшыня выканаўчага воргана прафзьвязнага аб’яднаньня «Салідарнасьць». У сьнежні 1981 — лістападзе 1982 быў інтэрніраваны. Да канца 80-ых быў адным з самых відных дзеячоў польскае апазыцыі. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1983).
Лех Валэнса — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў