Леў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Афрыканскі леў у заапарку
Арэал распаўсюджваньня льва

Леў (па-лацінску: Panthera leo) — від жывёл кляса млекакормячых атрада драпежных сямейства кацячых.

Дарослыя самцы адрозніваюцца вялікай грывай і важаць 150—200 кг, часам да 240 кг, пры даўжыні цела без хваста 1,6—2,2 м, хвост — 90—110 см, вышыня ў холцы 90—110 см. Маса самак 90—150 кг, у асобных выпадках до 160 кг.

Індыйскі (азіяцкі) падвід ільва мае менш густую грыву, як бы прылізаную, больш прыземістае цела, што стварае ўражаньне аб яго меншых памерах у параўнаньні з афрыканскім.

Львы жывуць у сямейных групах, так званых прайдах. Прайд складаецца з аднаго самца, некалькіх дарослых самак і львянят абодвух палоў. Самкі займаюцца паляваньнем для прайда, а самец — аховай тэрыторыі. Маладыя самцы выганяюцца з прайда, нярэдка аб'ядноўваюцца зь іншымі самцамі-адзіночкамі для супольнага паляваньня.

Львы жывуць у стэпах і саванах, палююць на жывёл сярэдняга памеру, у першую чаргу, на капытных. Яны падкрадваюцца да ахвяры на невялікую адлегласьць, пасьля чаго імкліва кідаюцца на яе.

Зьмест

[рэдагаваць] Падвіды

Львіца

Існуе больш дзясятка падвідаў львоў, адрозных памерамі, формай грывы і інш. Усе падвіды, акрамя аднаго, насяляюць у Афрыцы паўднёвей Сахары.

  • Азіяцкі або індыйскі леў (P. leo persica) быў распаўсюджаны па тэрыторыі паўднёвай Эўразіі ад Грэцыі да Індыі. Цяпер захавалася каля 300 асобін у Гірскам запаведніку ў штаце Гуджарат, Індыя.
  • Атласкі або бэрбэрыйскі леў (P. leo leo) быў распаўсюджаны на поўначы Афрыкі ў Атласкіх горах. Вядомыя з старажытнасьці — менавіта атласкія львы ўтрымоўваліся ў рымскіх імпэратараў. Апошні леў быў зьнішчаны ў Марока ў 1922 годзе.
  • Капскі леў (P. leo melanochaita) — зьнішчаны (апошні леў у 1860 годзе).
  • Катангскі леў (P. leo bleyenberghi) — насяляе ў Анголе і на поўдні Конга (названы па правінцыі Катанга); пад пагрозай зьнікненьня.
  • P. leo nubica — насяляе ва Ўсходняй Афрыцы. Часта падпадзяляецца на асобныя падвіды:
    • Самалійскі леў (P. leo somaliensis)
    • Масайскі або афрыканскі леў (P. leo massaicus), уключаючы львоў Сэрэнгэці, аб колькасьці няма дакладных дадзеных
    • Кангалезскі леў (P. leo hollisteri)
    • Абісінскі леў (P. leo roosevelti)
  • Сэнэгальскі леў (P. leo senegalensis) — распаўсюджаны на тэрыторыі Заходняй Афрыкі, пад пагрозай зьнікненьня.
  • Паўднёваафрыканскі або трансваальскі леў (P. leo krugeri)
    • часам у асобны падвід вылучаецца калахарскі леў (P. leo verneyi)
  • Эўрапейскі леў — зьнішчаны
  • Суданскі леў;
  • Сярэднеўсходні леў — зьнішчаны
  • «Заапаркаўскі леў» — гібрыд усіх выглядаў і падвідаў жывёлы, атрыманага пры ўтрыманьні ў цырках і заапарках.

[рэдагаваць] Старажытныя вымерлыя падвіды

[рэдагаваць] Гісторыя

Самец льва

Максымальнага свайго распаўсюджваньня львы дасягнулі ў канцы плейстацэна: прыкладна 100 000-10 000 гадоў назад у іх быў самы шырокі сярод сысуноў сухапутны арэал. Розныя геаграфічныя расы або падвіды львоў сустракаліся ад Аляскі і Юкана ў Паўночнай Амэрыцы да Пэру у Паўднёвай, па ўсёй Эўропе, у Азіі да Сыбіры і на большай частцы Афрыкі. У Паўночнай Амэрыцы яны зьмерлі прыкладна 10 000 гадоў назад.

У гістарычны час львы жылі як на крайнім поўдні Афрыкі гэтак і па ўсёй поўначы кантынэнта, а таксама по ўсёй Пяредняй Азіі, даходзячы да Індыі, дзе займалі паўпустынныя раўніны ў паўночнай частцы краіны, і Балканскага паўвострава ў Эўропе. На эўрапейскім кантынэнце львы былі вынішчаны да 100 н. э., а ў іншых частках былога арэалу — да канца ХІХ ст. У Іране некалькі львоў захавалася да 1942; у Індыі іх колькасьць скарацілася прыкладна да 25, і засталіся яны там толькі ў Гірскім лесе, аднак яны былі ўзяты пад ахову, і з 1940-х гг. іх папуляцыя істотна павялічылася.

У цяперашні час, у рамках праекту Плейстацэнавы парк, разглядаецца магчымасьць рэінтрадукцыі львоў у Якутыі.

[рэдагаваць] Выява льва ў культуры

Малюнак Рэмбранта
Малюнак Дзюрэра

[рэдагаваць] Леў у сымболіцы

Льва называюць «Царом зьвяроў». Традыцыйны сымбал магутнасьці, які ўвасабляе сілу сонца і агню. У геральдыцы леў сымбалізуе каралеўскую годнасьць і высакароднасьць.

Выявы льва зьмешчана на многіх герабах, у тым ліку — трох гарадоў Беларусі: Ліды, Слоніма і Градка.

[рэдагаваць] Леў у міталёгіі

[рэдагаваць] Леў у іканапісе

Як адно з чатырох істот у вяшчунстве Езэкііля (Ез.1), леў традыцыйна разумеецца як знак аднаго з эвангелістаўв (глядзіце артыкул Знакі эвангелістаў). Па прынятай у цяперашні час у Расейскай Праваслаўнай Царквы традыцыі, леў — выява Марка, але ў старавераў выкарыстоўваецца больш старажытная на расейскай глебе ідэнтыфікацыя знакаў з эвангелістамі, у ёй льву адпавядае Іяан. Зь львом параўноўваецца і Хрыстос у такіх іконаграфічных тыпах, як Спас Нядрэмнае вока (глядзіце артыкул Сымбалічныя малюнкі Хрыста). Леў, як жывёла прысутнічае на абразах «Данііл у дзяру ільвіным» і інш.

[рэдагаваць] Леў у літаратуры і кінематографе

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Леўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

[рэдагаваць] Сайты аб львах

[рэдагаваць] Манэты з выявай льва

На іншых мовах