Леўскі Сафія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Баўгарыі Леўскі Сафія
Levski sofia 1990-1992.JPG
Поўная назва Професионален футболен клуб Левски София
Заснаваны 24 траўня 1914
Горад Сафія, Баўгарыя
Стадыён Георгі Аспарухаў
Умяшчальнасьць: 29 200
Галоўны трэнэр Іліян Іліеў
Чэмпіянат ПФГ А
 · 2011—2012 3 месца
Афіцыйны сайт

Леўскі (па-баўгарску: Левски) — баўгарскі футбольны клюб з гораду Сафія. 26-разовы чэмпіён Баўгарыі, 25-разовы ўладальнік Кубка Баўгарыі. Клюб быў заснаваны 24 траўня 1914 года групай маладых студэнтаў, і названы ў гонар баўгарскага рэвалюцыянэра й нацыянальнага героя Васіла Леўскага[1]. Клюб зьяўляецца адзінай камандай у Баўгарыі, якая ніколі не вылетала з вышэйшай нацыянальнай лігі, і, таксама, якая мае станоўчую статыстыку перад усімі астатнімі футбольнымі клюбамі Баўгарыі[2].

У эўрапейскіх клюбных турнірах «Леўскі» тройчы дасягаў чвэрцьфіналу Кубка ўладальнікаў Кубкаў ў сэзонах 1969—1970, 1976—1977, 1986—1987 гадох і двойчы ў такой ж стадыі ў розыгрышах Кубка УЭФА1975—1976 і 2005—2006 гадох[3]. «Леўскі» зьяўляецца першым і пакуль адзіным баўгарскім клюбам, які прымаў удзел у групавой стадыі розыгрышу Лігі эўрапейскіх чэмпіёнаў у сэзоне 2006—2007 гадоў[4]. У сярэдзіне й другой палове 1970-х гадох «Леўскі» складаў аснову нацыянальнай зборнай Баўгарыі на чэмпіянаце сьвету ў Нямеччыне ў 1974 годзе. Нягледзячы на ​​тое, гэтае посьпяховае дзесяцігодзьдзе была азмрочана гібельлю двух легендаў ня толькі «Леўскі», але й нацыянальнай зборнай Георгія Аспарухава й Міколы Каткова, які загінуў у аўтакатастрофе 30 чэрвеня 1971 года[5].

З 1921 году клюб мае традыцыйны сіні колер сваёй формы. Хатнія гульні з 1969 году праводзіць на стадыёне імя Георгія Аспарухава, які здольны зьмясьціць 29 200 заўзятараў[6]. На сёньняшні дзень, галоўным супернікам клюба зьяўляецца іншы клюб з сталіцы краіны ЦСКА. Матчы паміж гэтымі двума клюбамі часьцяком называюць Вечным дэрбі[7].

Зьмест

Гісторыя[рэдагаваць]

Стварэньне[рэдагаваць]

Футбольны клуб быў заснаваны ў 1914 годзе гуртом з трыццаці маладых студэнтаў з мужчынскай сярэдняй школы. Паводле прапановы аднаго з заснавальнікаў — Барыса Васільева — клюб быў названы ў гонар кіроўца баўгарскай барацьбы за свабоду — Васіла Леўскага. Такім чынам, у клюб стаў шостай сафійскай камандай пасьля «Любена Каравелава», «Атлетыка», «Славіі», «Футбол клюба» й «Ракоўскага». Клюб быў афіцыйна зарэгістраваны 24 траўня 1914 года, старшынёй каманды быў абраны Ўладзімер Грыгор’еў, які займаў гэты пост да 1919 году. У 1914 годзе ў Румыніі былі набыты футболкі з вэртыкальнымі чырвонымі й жоўтымі палосамі й чорныя шорты, у якіх клюб гуляў да 1920 году.

Склад[рэдагаваць]

Па стане на 20 ліпеня 2012 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Баўгарыі Бр Івайла Васілеў 1991
2 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Дастлі Мюльдэр 1985
3 Сьцяг Францыі Аб Рамэн Элі 1985
4 Сьцяг Баўгарыі ПА Станіслаў Ангелаў (капітан) 1978
6 Сьцяг Баўгарыі Аб Арлін Старокін 1987
7 Сьцяг Баўгарыі ПА Даніел Дзімаў 1989
8 Сьцяг Славаччыны ПА Роман Прохазка 1989
9 Сьцяг Партугаліі Нап Жуан Сылва 1990
10 Сьцяг Баўгарыі ПА Хрыста Ёваў 1977
11 Сьцяг Баўгарыі Нап Сімэон Райкоў 1989
13 Сьцяг Баўгарыі Аб Дымітар Вязалаў 1987
15 Сьцяг Ганы Нап Агеманг Апоку 1989
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16 Сьцяг Партугаліі Нап Крыштаван Рамаш 1983
19 Сьцяг Гвінэі-Бісаў Нап Басыле дэ Карвальлю 1981
20 Сьцяг Баўгарыі Аб Аляксандар Башліеў 1989
21 Сьцяг Баўгарыі Нап Цьвецялін Тонеў 1992
23 Сьцяг Баўгарыі Бр Пламен Іліеў 1991
25 Сьцяг Малі Аб Сулейман Дыямутэн 1983
28 Сьцяг Партугаліі Аб Нуну Пінту 1986
30 Сьцяг Баўгарыі ПА Антоніё Вутаў 1996
31 Сьцяг Бразыліі ПА Марсыньнё 1981
33 Сьцяг Баўгарыі Аб Любамір Іліеў
45 Сьцяг Баўгарыі ПА Уладзімер Гаджаў 1987

Крыніцы[рэдагаваць]

  1. ^ Години на романтика и идеализъм. // История на клуба 1914-1930 г.. www.levski.bg. (баўг.)
  2. ^ История на клуба. www.levski.bg. (баўг.)
  3. ^ ПФК Левски СОФИЯ. a-pfg.info (баўг.)
  4. ^ Календар: През 2006 г. Левски играе първи мач в Шампионска лига. Агенция «Фокус» (баўг.)
  5. ^ Силни в България, силни и в Европа. // История на клуба 1971–1980 г. (баўг.)
  6. ^ Стадион „Георги Аспарухов”. levski.bg. (баўг.)
  7. ^ Пайташев, Румен. История на Вечното дерби. BGderbi.com. (баўг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Леўскі Сафіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў