Леў Клейн
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Леў Самуілавіч Клейн (1 ліпеня 1927, Віцебск) — савецкі і расейскі археоляг, даследчык Верхняга Панямоння.
У 1951 скончыў Ленінградзкі ўнівэрсытэт, у якім у 1960—1981 працаваў на катэдры археалёгіі. У 1990—1992 чытаў лекцыі ў замежных унівэрсытэтах.
Дасьледуе пытаньні паходжаньня славянаў і іншых народаў, славянскую паганскую рэлігію, праблемы тэарэтычнай археалёгіі. У 1948 удзельнічаў у раскопках Менску, у 1955—1956, 1958 абсьледаваў стаянкі каменнага веку заходняй часткі Верхняга Панямоньня.
Літаратура [рэдагаваць]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.