Леў (знак задыяку)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Знак Пэрыяд (прыкладна)
Авен 21 сакавіка20 красавіка
Цялё 21 красавіка20 траўня
Блізьняты 21 траўня21 чэрвеня
Рак 22 чэрвеня22 ліпеня
Леў 23 ліпеня23 жніўня
Панна 24 жніўня23 верасьня
Шалі 24 верасьня23 кастрычніка
Скарпіён 24 кастрычніка22 лістапада
Стралец 23 лістапада21 сьнежня
Казярог 22 сьнежня20 студзеня
Вадаліў 21 студзеня20 лютага
Рыбы 21 лютага20 сакавіка
Знак Льва

Леў — пяты знак задыяку, адпаведны сэктару экліптыкі ад 120° да 150° лічачы ад кропкі вясновага раўнадзенства.

Сонца праходзіць знак Льва прыблізна з 23 ліпеня па 23 жніўня. Гэта пэрыяд, калі пасьля яркай вясны і лета нарыхтавалася запасаў, і ўзьнікае жаданьне "жыць паўнавартасным жыцьцём". Леў у астралёгіі асацыюецца з уладай, раскошай, грубіянскай адчувальнасьцю, чульлівасьцю, шчодрасьцю, хвальбой і дзівацтвам.

У бізнэсе Леў - пэрыяд калі фірма выпрабоўвае "галавакружэньне ад посьпехаў", калі кіраўніцтва не лічыць грошай, растрачвае іх на прэміі, куплі дарагога абсталяваньня, будуе пышныя фасады і спрабуе кідаць пыл у вочы. Гэта пэрыяд аднаасобнага кіраваньня дырэктара, непахіснага, упэўненага ў сваёй правасьці і посьпеху.

Псыхалягічныя характарыстыкі Льва адпавядаюць гэтаму пэрыяду. Леў - гэта дзівацкі, ганарлівы правіцель, які лічыць што ўвесь сьвет круціцца вакол яго, ён ня можа выстаяць перад сваімі жаданьнямі. Львы ганарлівыя і трохі гультаяватыя. Леў любіць хвальбу і лісьлівасьць, любіць атрымоўваць ад іншых каштоўныя падарункі і сам шчодра адорвае іншых. Леў не лічыць грошай. Падзеі Леў успрымае фізыялягічна, ён цяжка пераносіць няўдачы, калі пайсьці яму папярок, ён можа ўвайсьці ў гнеў, і ў яго можа здарыцца сардэчны прыступ. Леў вельмі імпульсыўны, ён пры гэтым можа быць саладжава-сэнтыментальным і грубіянска-адчувальным.

Моцна адрозьніваюцца раньнія і позьнія Львы. Раньнія Львы жывуць імпульсамі, гатовыя распараджацца і ўладарыць. Позьнія львы выглядаюць больш сьціплымі і часам прыгнечанымі - іх можна параўнаць з чалавекам, які звыклы жыць на шырокую нагу, але пазбаўлены грошай. Таму позьнія львы часта бываюць вельмі вынаходлівымі каб заваяваць сабе ўладу.

Людзі, народжаныя пад знакам Льва найболей сумяшчальныя з Авенамі і Стральцамі, а горш усяго сумяшчальнасьць з Цялятамі, Скарпіёнамі і Вадалівамі.

Леў - прыстанак Сонца. Сатурн і Ўран находзяцца ў выгнаньні.

Стыхія агня, сталы крыж.

Асабістыя прылады