Лё Карбюзье

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

(Перанакіраваная з Ле Карбузье)
Перайсьці да: навігацыя, пошук
Лё Карбюзье
Le Corbusier.jpg
Лё Карбюзье
Імя пры нараджэньні: Charles-Édouard Jeanneret-Gris
Нарадзіўся: 6 кастрычніка 1887
Сьцяг Швайцарыі Ла Ша-дэ-Фондс, Швайцарыя
Памёр: 27 жніўня 1965
Сьцяг Францыі Кап Марцін, Францыя
Нацыянальнасьць: Сьцяг Швайцарыі швайцарац
Заняткі: архітэктура, дызайн
Плынь: урбаністыка
Працы: будынак Віла Савой

Лё Карбюзье́ (па-француску: Le Corbusier, сапраўднае імя - Charles-Édouard Jeanneret-Gris, нар. 6 кастрычніка 1887 года, пам. 27 жніўня 1965 года) — францускі архітэктар швэйцарскага паходжаньня, стваральнік архітэктуры інтэрнацыянальнага стылю, мастак і дызайнэр. Яго усебаковая мастацкая дзейнасьць паўплывала ня толькі на архітэктуру, але і на урбаністыку.

[рэдагаваць] Біяграфія

National museum of western art01 1920.jpg

Шарль Жанэрэ паходзіць са старога, шырокаразгалінаванага роду. Бацька будучага архітэктара Жорж-Эдуар быў гадзіньнікавым майстрам, і меў уласную фабрыку па вытворчасьці гадзіньнікаў у Ля Ша-дэ-Фондс, якая ў той час была адной з асноўных цэнтраў вытворчасьці гадзіньнікаў у Швэйцарыі. Маці, Мары-Шарлот-Амэлі была піяністкай.

У маладосьці, Шарль працаваў у гравёрнай майстэрні свайго дзядзькі, дзе займаўся гравіроўкай ініцыялаў. У 19001904 г.г. ён вучыўся на гравіроўшчыка ў мастацкай школе ў Ла Ша-дэ-Фондс. Прафэсар гэтай школы, Шарль Л’Эплатэньер, зацікавіў маладога чалавека архітэктурай. Першапачаткова Шарль Жанэрэ знаходзіўся пад уплывам архітэктуры мадэрна і ангельскага руху арт-энд-крафтс, але ў 19061907 г.г. разам з Рэнэ Шапалазам рэалізаваў будову першага будынка па сваім праекце, багата дэкараваную вілу для гравёра Люі Фалета. У 1907 годзе Шарль зьдзейсьніў першае мастацкае падарожжа на поўнач. Ён наведаў Мілан, Флярэнцыю, Галузу, Сіену, Балёнью, Падую і Вэнецыю, а потым пераехаў у Аўстра-Вугоршчыну, дзе наведаў Будапэшт і Вену. У Вене, некаторы час, Шарль Жанэрэ працаваў у аднаго з вядомых аўстрыйскіх архітэктараў Джозэфа Хофмана, а так сама пазнаёміўся з ідэямі Адольфа Лоаса. У сакавіку 1908 года малады архітэктар упершыню наведаў Парыж, дзе працаваў у майстэрні парыскага архітэктара Агюста Перэта. Там ён працаваў 15 месяцаў, набыўшы значны вопыт у працы з жалезабэтонам. У 1909 годзе ён пазнаёміўся ў Ліёне з адным з прадстаўнікоў новай архітэктуры Тоні Гарнье.

У 1910 годзе Шарль Жанэрэ зьдзейсьніў доўгае падарожжа ў Нямеччыну, каб пазнаёміцца з дасягненьнямі дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва гэтай краіны. Працуючы ў Пэтэра Бэхрэнса, ён пазнаёміўся з Меса ван дэр Рохе і Вальтэрам Гропіюсам. У наступным годзе спаткаўся з Генрыхам Тэссэнам, архітэктарам горада-сада Grünau-Falkenberg (пабудаваным у 1913 годзе). Наступнае падарожжа Шарль зьдзейсьніў у Ўсходнюю Эўропу, Турцыю, Грэцыю і Італію, пад час якой ён стварыў шмат малюнкаў, нататкаў і здымкаў.

У 1913 годзе Жарль Жэнэрэ арганізаваў першую выставу сваіх працаў (акварэльных малюнкаў). У гэты час ён займаўся напісаньнем сваёй кнігі “Будоўля гарадоў” (La construction des villes).

Objet Mathematique02.jpg

У 29 гадовым узросьце Шарль пасяліўся ў Парыжы. У 1917 годзе ён стварыў там уласную архітэктурную майстэрню. З 1919 года пачаў выдаваць архітэктурную газэту “Esprit Nouveau” (Новы дух), у якой свае артыкулы падпісваў псэўданімам “Le Corbusier”. Хутка ён наблізіўся да парыскіх авангардысцкіх мастацкіх асяродзьдзяў. Разам з Амэдзі Азэнфантам стварыў новы кірунак выяўленчага мастацтва – пурызм. З 1925 года ён актыўна карыстаўся сваім псэўданімам як архітэктар і мастак. З 1923 да 1940 года кіраваў майстэрняй разам са сваяком Пьерам Жэнэрэтам, зь якім разам працавалі над праектамі і артыкуламі.

У 1926 годзе Лё Карбюзье напісаў кнігу “Архітэктура машыннай эпохі” (Architecture d'époque machiniste). Праз два гады ён стаў адным з заснавальнікаў Міжнароднага Архітэктурнага Кангрэсу (Congrès Internationaux d'Architecture). У гэты пэрыяд Лё Карбюзье часта наведваў ЗША, Германію і Савецкую Расею, дзе пазнаёміўся з Усеваладам Меерхольдам і Альбэртам Эйнштэйнам. 19 верасьня 1930 года Лё Карбюзье атрымаў францускае грамадзянства, і 18 сьнежня гэтага ж года ажаніўся з Івон Галіс.

Пад час Другой Сусьветнай вайны Лё Карбюзье з 1942 да 1943 года жыў у Францыі Вішы, а потым быў высланы з горада ў Альжыр які ў той час быў францускай калёніяй. Мясцовая архітэктура мела пэўны ўплыў на архітэктара.

У 1942 Лё Карбюзье пачаў працу над “Мадулярам” – аўтарскім узорам прапорцыі, які потым апісаў у некалькіх працах.

Weissenhof photo house citrohan east façade Le Corbusier & Pierre Jeanneret Stuttgart Germany 2005-10-08.jpg

У канцы вайны Лё Карбюзье заснаваў “Assemblée de Constructeurs pour Rénovation architecturale”, арганізацыю, якая займалася плянамі адбудовы пасьляваеннай Францыі. Пасьля вайны, Лё Карбюзье, як аднаму з самых вядомых архітэктараў свайго часу, даручалі рэалізацыі самых прэстыжных праектаў ня толькі ў Эўропе, але і ў Індыі і Бразыліі. У 1947 годзе ён увайшоў у камітэт архітэктараў, якія плянавалі будову штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, але быў прыняты плян амэрыканца Ўолеса Гарысана.

Лё Карбюзье памёр 27 жніўня 1965 году ў Кап Марцін, падчас адпачынку на Міжземным моры.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Лё Карбюзьесховішча мультымэдыйных матэрыялаў