Лос-Анджэлес Кінгс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Лос-Анджалес Кінгз»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лос-Анджэлес Кінгс
Los Angeles Kings.png
Дывізіён Ціхаакіянскі
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна ЗША
Горад Лос-Анджэлес, Каліфорнія
Заснаваны 1967
Стадыён Стэплз Сэнтэр (18 118)
Колеры Чорны, белы, алюмінавы
              
Гісторыя Лос-Анджэлес Кінгс
1967 — цяпер
Галоўны трэнэр Дэрыл Сатэр
Капітан Дастын Браўн

Лос-Анджэлес Кінгс (па-ангельску: Los Angeles Kings) — прафэсійны хакейны клюб, гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Лос-Анджэлес (штат Каліфорнія, ЗША). Двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі (2012, 2014). Клюб гуляе ў Ціхаакіянскім дывізіёне Заходняй канфэрэнцыі. Каманда была заснавана 9 лютага 1966 году, калі прадпрымальнік Джэк Кент Кук вырашыў стварыць хакейны клюб у Лос-Анджэлесу. Разам з «каралямі» НХЛ у 1967 гозе пашырылася яшчэ на шэсьць клюбаў. Свае гульні каманда праводзіла на арэне «Форум» у Інглўудзе, адным з прадмесьцяў Лос-Анджэлесу, на працягу трыццаці двух гадоў, пакуль у 1999 годзе ня зьехалі на «Стэплз Сэнтэр»[1].

У пераможным для клюба сэзоне 2013—2014 гадоў «каралі» ў кожнай сэрыі на шляху ў фінал праводзілі максымальную колькасьць гульняў — 7. Пры гэтым у першым раўндзе яны здолелі пераммагчы ў сэрыі, прайграючы «Сан-Хасэ Шаркс» зь лікам 0:3. Толькі ў фінале «Лос-Анджэлес» правёў матчаў менш за 7, перайграўшы «Нью-Ёрк Рэйнджэрз» зь лікам 4:1 у сэрыі.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка за папярэднія пяць сэзонаў:

Сэзон Г В П ПОТ Пт ГЗ ГП Месца (дывізіён) Кубак Стэнлі
2008—2009 82 34 37 11 79 207 234 5-е, Ціхаакіянскі Ня трапілі ў плэй-оф
2009—2010 82 46 27 9 101 241 219 3-е, Ціхаакіянскі Прайгралі ў 1/8 фіналу, 2:4 (Кэнакс)
2010—2011 82 46 30 6 98 219 198 4-е, Ціхаакіянскі Прайгралі ў 1/8 фіналу, 2:4 (Шаркс)
2011—2012 82 40 27 15 95 194 179 3-е, Ціхаакіянскі Выйгралі Кубак Стэнлі, 4:2 (Дэвілз)
2012—2013 48 27 16 3 59 133 118 2-е, Ціхаакіянскі Прайгралі ў паўфінале, 1:4 (Блэкгокс)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Los Angeles Kings Communications Department. 2007–08 Los Angeles Kings Media Guide. pp. 5–6.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Лос-Анджэлес Кінгссховішча мультымэдыйных матэрыялаў