Лубін Касьцельны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лубін Касьцельны
польск. Łubin Kościelny
Лубін Касьцельны
Першыя згадкі: 1447
Былая назва: Рудалтова
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Бельск-Падляскі
Насельніцтва: 211 чал.
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-100
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°48′0″ пн. ш. 23°0′0″ у. д. / 52.8° пн. ш. 23° у. д. / 52.8; 23Каардынаты: 52°48′0″ пн. ш. 23°0′0″ у. д. / 52.8° пн. ш. 23° у. д. / 52.8; 23
Лубін Касьцельны на мапе Польшчы
Лубін Касьцельны
Лубін Касьцельны
Лубін Касьцельны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Лубін Касьцельны (па-польску: Łubin Kościelny) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.

У 1919—1934 гадах цэнтар самастойнае гміны Лубін. Побач зь вёскай праходзіць краёвая дарога 66.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці каталікі (парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны на месцы[1]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская. Невялікая колькасьць жыхароў этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Пятра і Паўла ў Маляшах.).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб Любіч

У 1447 годзе Казімер Ягелончык дараваў вёску Рудалтова польскаму шляхціцу Яну Лубе гербу Любіч. Сын Яна — Пётра значна разбудаваў маёнтак і фундаваў тут касьцёл. Пётра Луба быў судьдзёй бельскім і ўзначалваў заходы шляхты бельскай зямлі ў вялікага князя Аляксандара пра наданьне ім польскага шляхоцкага права. Пад канец 16 ст. маёнтак быў падзеляны паміж шматлікіх прадстаўнікоў роду Лубаў, а з 17 ст. Лубін атрымаў сёньняшнюю назву Лубін Касьцельны. Лубін добра разьвіваўся — былі тута карчма, некалькі млынаў, а нават парафіяльная школа. Маёнтак прадаўжаў дзяліцца, яшчэ ў 16 ст. сям’я Менскіх атрымала землі будучай Берасьцянкі, а ў 17 ст. Серакоўскія заснавалі Серакавізну. У 18 ст. Лубін Касьцельны перайшоў да сям’і Нівінскіх, а на канцы гэтага стагодзьдзя ўладальнікам вёскі быў Міхал Вітаноўскі. З 19 ст. не фіксуецца вялікага маёнтку Лубін, але шмат дробнашляхоцкіх маёмасьцяў і касьцельны фальварак. З 1906 г. пачалася пабудова новага касьцёлу (стары быў разабраны па тэхнічных прычынах у 1910 г), які быў кансакраваны ў 1910 г.[2]. У міжваенны пэрыяд Лубін Касьцельны стаў цэнтрам самастойнае гміны Лубін Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 211 жыхароў (194 каталікоў ды 17 правасалаўных, 200 палякаў і 11 беларусаў)[3]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Лубін Касьцелны быў далучаны да гміны Бельск-Падляскі.

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Лубін Касьцельны - Парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны (пол.) Diecezja Drohiczyńska Праверана 22 красавіка 2015 г.
  2. ^ Лубін Касьцельны (пол.) Gmina Bielsk Podlaski. Historia miejscowości Праверана 22 красавіка 2015 г.
  3. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22 (пол.) Праверана 22 красавіка 2015 г.