Лугвен

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
памятны знак у гонар Лугвена

Лугвен (Лінгвен, Лангвен, Лугвень), праваслаўнае імя Сямён (каля 13551431) — чацьверты сын Альгерда ад яго другога шлюбу з Ульлянай Цьвярской (агульным лікам дзявяты), князь мсьціслаўскі (13921431).

У гістарычных крыніцах выступае з 1379 году, калі ў ліку іншых літоўскіх князёў падпісаў у Троках мір з Ордэнам (29 верасьня). Разам з братам Ягайлам і трыма іншымі князямі 14 жніўня 1385 году падпісаў Крэўскую унію.

Удзельнічаў у разгроме вялікага князя смаленскага Сьвятаслава, які падтрымаў выступленьне Андрэя Полацкага супраць Ягайлы, пад Мсьціславам (29 красавіка 1386 году).

У 13891392 гадах — князь у Вялікім Ноўгарадзе, атрымаў «у кармленьне» Ладагу, Арэшак, Карэлу і палову Капор'я. Склаў васальную прысягу Ягайлу як сюзэрэну Ноўгарада (у тайне ад саміх наўгародцаў). У 1390 годзе спрабаваў далучыць да Ноўгараду Пскоў, у 1391 годзе разьбіў ганзейскіх піратаў-вітальераў пад Арэшкам. Зьехаў з Ноўгараду пад уціскам Масквы, атрымаў ад Ягайлы Мсьціслаўскае княства, якім да яго валодаў іх брат Карыгайла.

У канцы 1396 году пасярэднічаў ва ўзнаўленьні гандлёвага дагавору паміж Полацкам і Рыгай, у тым жа годзе разьбіў войска разанскага князя Алега, які дапамагаў вялікаму князю смаленскаму Юрыю Сьвятаслававічу ў абароне незалежнасьці Смаленскага княства ад ВКЛ. У 1402 годзе пад Любуцкам ізноў разьбіў разанцаў, захапіў у палон князя Радаслава Алегавіча.

У 1403 годзе пры падтрымцы Вітаўта захапіў Вязьму і спрабаваў авалодаць Смаленскам, які нарэшце захапіў і далучыў да ВКЛ у 1404 годзе. У 1407 годзе ўдала дзейнічаў у Верхаўскіх княствах, далучыў да ВКЛ Варатынск. У тым жа годзе ізноў запрошаны ў Ноўгарад, дзе княжыў да 1412 году.

Удзельнічаў разам з наўгародзкімі атрадамі ў Вялікай вайне 1409—1411 гадоў, у крытычны момант Грунвальдзкай бітвы мужнасьць мсьціслаўскай, аршанскай і смаленскай харугваў ВКЛ на чале з Лугвенам выратавала саюзныя арміі ад разгрому крыжакамі. Падпісаў Таруньскі мір 1411 году.

Імаверна, у 14081411 гадах быў вялікакняскім намесьнікам у Смаленску. У 1411 годзе кіраваў адбіцьцём швэдзкай агрэсіі ад Ноўгараду, зьнішчыў прадмесныя ўмацаваньні Выбаргу (26 сакавіка). У тым жа годзе заключыў ад імя Ноўгараду дагавор зь Ягайлам супраць крыжакоў, але ў 1412 годзе з-за маскоўскіх інтрыгаў выехаў з Ноўгарада ў Мсьціслаў, разам зь Вітаўтам і Ягайлам накіраваў наўгародцам «разьметную» грамату. У 1421 годзе прымаў у Мсьціславе мітрапаліта Фоція.

У 14301431 гадах у барацьбе Сьвідрыгайлы з Жыгімонтам Кейстутавічам падтрымліваў першага.

Заснаваў каля Мсьціслава манастыр Сьвятога Ануфрыя над ракой Чорная Натапа (1407), які славіўся перапісчыкамі кніг і рукапісаў.

Ад першай жонкі Марыі († 1399), дачкі вялікага князя маскоўскага Дзьмітрыя Данскога (шлюб заключаны ў Маскве 14 чэрвеня 1394 году), меў сына Юрыя. Ад другой (з восені 1406 / 1407, імя і паходжаньне невядомыя) сына Яраслава (Фёдара).

Вядомая пячатка Лугвена (1389) з выявай «Пагоні», якая захоўваецца ў Львоўскім гістарычным музеі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Алесь Белы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.
  • Stadnicki K. Bracia Wladyslawa Jagielly. Lwow, 1867.
  • Экземплярский А. В. Великие и удельные князья Северной Руси в татарский период с 1238 по 1505 г. ТТ. 1—2. СПб., 1889—1891.
  • Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od konca czternastego wieku. Warszawa, 1895.
  • Kuczynski S. M. Ziemie czerhihowsko-sewierskie pod rzadami Litwy. Warszawa, 1936.
  • Бернадский В. Н. Новгород и Новгородская земля в XV в. М., 1961.
  • Цiтоу А. К. Пячаткi старажытнай Беларусi. Мн., 1993. с. 36.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]