Лужыцкая народная партыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сорбская народная партыя
Выява лягатыпу
Лідэр партыі Ганэс Кэль
Дата заснаваньня 2005
Штаб-кватэра
Ідэалёгія рэгіяналізм[d]
Колькасьць 70
Афіцыйны сайт www.wendische-volkspartei.de

Сорбская народная партыя, СНП (па-сорбску: Serbska ludowa strona, па-нямецку: Wendische Volkspartei) — рэгіянальная палітычная партыя сорбаў у Нямеччыне. Створаная 26 сакавіка 2005 году ў Хацэбузе з мэтай рэпрэзэнтацыі й абароны этнічных і моўных правоў сорбскае мяншыні ў Лужыцкім раёне ў нямецкіх фэдэральных землях Саксонія й Брандэнбург. Лічыцца пераемніцай Лужыцкае народнае партыі, заснаванае ў 19191924 пераназваная ў Сорбскую народную партыю) і разагнанае нацыстамі.

СНП крытыкуецца шматлікімі сорбамі, у т. л. Дамовінай, якая лічыць, што інтарэсы сорбаў могуць лепш прадстаўляць дзейсныя нямецкія партыі. У 2007 годзе партыя ўдзельнічала ў муніцыпальных выбарах, у 2008 у рэгіянальных выбарах у Брандэнбургу.