Лукаш Пішчэк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лукаш Пішчэк
Лукаш Пішчэк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 чэрвеня 1985 (29 гадоў)
Чэховіцы-Дзедзіцы, Польшча
Рост 184
Вага 75
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Барусія Дортмунд
Нумар 26
Моладзевыя клюбы

1999—2003
Гачалковіцэ
Гварэк Забжэ
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2010
2004—2007
2010—
Гэрта
Заглембе (арэнда)
Барусія Дортмунд
68 (3)
69 (14)
50 (2)
Зборныя
2007— Польшча 25 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
26 студзеня 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
8 чэрвеня 2012.

Лу́каш Пі́шчэк (па-польску: Łukasz Piszczek; нарадзіўся 3 чэрвеня 1985 году, Чэховіцы-Дзедзіцы, Польшча) — польскі футбаліст, які выступае за нямецкі клюб «Барусія» з Дортмунду й нацыянальную зборную Польшчы. Гуляе на пазыцыі ўскрайняга абаронцы ці паўабаронцы.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2001 годзе Лукаш далучыўся да клюбу «Гварэк Забжэ», зь якім ён стаў пераможцам у 2003 годзе польскага моладзевага чэмпіянату. У 2004 годзе ён быў падпісаны «Гэртай» і адразу ж аддадзены ў арэнду ў «Заглембе». З «Заглембе» ён выйграў чэмпіянат лігі сэзону 2006—2007 гадоў.

Восеньню 2007 году «Гэрта» вярнула гульца. Ён забіў свой ​​першы гол у Бундэсьлізе 26 красавіка 2008 году ў матчы супраць «Гановэра».

Пішчэк прапусьціў вялікую частку першай паловы сэзону 2008—2009 гадоў з-за траўмы сьцягна, якая ў канчатковым выніку запатрабавала хірургічнага ўмяшаньня. Вярнуўся ў шэрагі клюбу ў лютым 2009 году, але зноў атрымаў невялікую траўму, на гэты раз калена. Нарэшце, да красавіка ўсе ягоныя траўмы скончыліся й ён зноў вярнуўся на поле.

19 траўня 2010 году ў якасьці вольнага агента падпісаў трохгадовае пагадненьне з дортмундзкай «Барусіяй»[1].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы раз на поле ў футболцы зборнай Лукаш выйшаў у таварыскім матчы супраць каманды Эстоніі 3 лютага 2007 году.

6 чэрвеня 2008 году ён быў уключаны ў польскую заяўку на Эўра-2008 з-за траўмы Якуба Блашчыкоўскага. Згуляў адзін матч супраць зборнай Нямеччыны, але неўзабаве атрымаў траўму на трэніроўцы й далейшага ўдзелу на Эўра не прыняў[2].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Польшчы Заглембе Любін:

Сьцяг Нямеччыны Барусія Дортмунд:

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ягоныя бацька, трэнэр мясцовага футбольнага клюбу, вырашыў прыцягнуць яго да аднаго з вучэбных заняткаў ва ўзросьце 7 гадоў. Ягоны брат Томаш, таксама гуляе ў футбол. Лукаш жанаты з чэрвеня 2009 году[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Лукаш Пішчэксховішча мультымэдыйных матэрыялаў