Лука Модрыч
| Лука Модрыч | ||
Luka Modrić |
||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 9 верасьня 1985 Задар, Югаславія |
|
| Рост | 172 см | |
| Вага | 65 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Рэал Мадрыд | |
| Нумар | 19 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2002—2008 2003—2004 2004—2005 2008—2012 2012— |
Дынама Загрэб → Зрынскі (арэнда) → Інтэр Запрэшыч (арэнда) Тотэнгэм Готспур Рэал Мадрыд |
112 (31) 22 (8) 18 (4) 127 (13) 0 (0) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2006— | Харватыя | 57 (8) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Лука Модрыч (па-харвацку: Luka Modrić; нарадзіўся 9 верасьня 1985, Задар, Югаславія) — харвацкі футбаліст, паўабаронца ангельскага клюба «Тотэнгэм Готспур» і нацыянальнай зборнай Харватыі.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
У 2002 годзе, ва ўзросьце 16 гадоў Лука Модрыч падпісаў кантракт з загрэбскім «Дынама», але, правёўшы адзін сэзон за моладзевы склад, быў аддадзены ў арэнду клюбу басьнійскіх харватаў «Зрынскі» з Мостара, дзе ён хутка паказаў свой патэнцыял, стаўшы лепшым гульцом года ў басьнійскай Прэм’ер-лізе, пры тым, што тады яму было ўсяго 18 гадоў. У наступным годзе ён быў зноў аддадзены ў арэнду, на гэты раз харвацкаму «Інтэру» з гораду Запрэшыч, дзе ён атрымаў званьне «футбольная надзея Харватыі». Вярнуўшыся ў «Дынама» ў 2005 годзе Модрыч падоўжыў свой кантракт да 2015 году.
26 красавіка 2008 году Модрыч падпісаў папярэдняе пагадненьне з ангельскім клюбам «Тотэнгэм», згодна зь якім гулец павінен прайсьці мэдычнае абсьледаваньне й атрымаць дазвол на працу ў Вялікабрытаніі. Асноўны кантракт разьлічаны на 6 гадоў, сума трансфэру склала £16,5 млн, гэта рэкордная трансфэрная выплата клюба, пасьля куплі Дэрэна Бэнта ў 2007 годзе.
Улетку 2011 году зьявілася інфармацыя аб зацікаўленасьці ў паслугах Модрыча кіраўніцтва лёнданскага «Чэлсі», але «Тотэнгэм» адмовіўся прадаваць гульца ў «Чэлсі» за 30 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[1]. Узімку 2012 году зьявілася інфармацыя аб зацікаўленасьці ў паслугах Модрыча кіраўніцтва «Манчэстэр Юнайтэд», якія прапануюць за хаўбэка 50 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.
27 жніўня 2012 года Модрыч падпісаў кантракт з мадрыдзкім «Рэалам» тэрмінам на пяць гадоў. Гішпанскі клюб заплаціў 35 млн фунтаў стэрлінгаў за трансфэр харвата.
Дасягненьні [рэдагаваць]
- Чэмпіён Харватыі (3): 2006, 2007, 2008
- Уладальнік Супэркубка Харватыі: 2006
- Уладальнік Кубка Харватыі: 2007, 2008
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Новости на ФНК: Челси заинтересован в услугах Модрича. football.kulichki.net
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Лука Модрыч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|
|---|
|
1 Касыльляс · 2 Варан · 3 Пэпэ · 4 Рамас · 5 Куэнтран · 6 Хедыра · 7 Раналду · 8 Кака · 9 Бэнзэма · 10 Эзіль · 12 Марсэлу · 13 Адан · 14 Алёнса · 15 Эсьен · 16 Карвалью · 17 Арбэлёа · 18 Альбіёль · 19 Модрыч · 20 Ігуаін · 21 Кальлехон · 22 Ды Марыя · 29 Марата · 35 Фэрнандэс · Трэнэр: Маўрынью |
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Плецікоша (бр) · 2 Срна · 3 Шымуніч · 4 Р. Ковач · 5 Тудар · 6 Враньеш · 7 Шыміч · 8 Бабіч · 9 Пршо · 10 Н. Ковач · 11 Токіч · 12 Дзідуліца (бр) · 13 Томаш · 14 Модрыч · 15 І. Лека · 16 Е. Лека · 17 Класьніч · 18 Оліч · 19 Н. Краньчар · 20 Шэрыч · 21 Балабан · 22 Башняк · 23 Буціна (бр) · Трэнэр Зл. Краньчар |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Плецікоша (бр) · 2 Шыміч · 3 Шымуніч · 4 Р. Ковач · 5 Чарлука · 6 Веіч · 7 Ракіціч · 8 Вукоевіч · 9 Калініч · 10 Н. Ковач · 11 Срна · 12 Галінавіч (бр) · 13 Покрывач · 14 Модрыч · 15 Кнежавіч · 16 Лека · 17 Класьніч · 18 Оліч · 19 Н. Краньчар · 20 Будан · 21 Петрыч · 22 Праньіч · 23 Рунье (бр) · Трэнэр Біліч |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Плецікоша (бр) · 2 Стрыніч · 3 Шымуніч · 4 Булят · 5 Чарлука · 6 Праньіч · 7 Ракіціч · 8 Вукоевіч · 9 Елавіч · 10 Модрыч · 11 Срна · 12 Келава (бр) · 13 Шыльдэнфэльд · 14 Бадэль · 15 Вэрсалька · 16 Дуймавіч · 17 Манджукіч · 18 Калініч · 19 Краньчар · 20 Перышыч · 21 Віда · 22 Сыльва · 23 Субашыч (бр) · Трэнэр Біліч |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |