Лунінец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лунінец
Coat of Arms of Łuniniec, Belarus.png Flag of Łuniniec.png
Герб Лунінца Сьцяг Лунінца
Першыя згадкі: 1449
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Лунінецкі
Насельніцтва: 24 200 (2008)
Тэлефонны код: +375 1647
Паштовы індэкс: 225642 (43,44)
Геаграфічныя каардынаты: 52°15′ пн. ш. 26°48′ у. д. / 52.25° пн. ш. 26.8° у. д. / 52.25; 26.8Каардынаты: 52°15′ пн. ш. 26°48′ у. д. / 52.25° пн. ш. 26.8° у. д. / 52.25; 26.8
Лунінец на мапе Беларусі
Лунінец
Лунінец
Лунінец
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Лу́нінец — места ў Берасьцейскай вобласьці Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Лунінецкага раёну. Насельніцтва 24,2 тыс. чалавек (2008).

Знаходзіцца за 240 км на ўсход ад Берасьця. Вузел чыгунак на Берасьце, Гомель, Баранавічы, Сарны і аўтамабільных шляхоў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1449: першы пісьмовы ўспамін пра паселішча, вядомы пад назвай Малы Лулін; шляхецкае ўладаньне.
  • 1471: сяло Лулінец маёнтку Ішкальдзь, належаў Неміровічам.
  • 1552: удава Я. П. Неміровіча Ганна Сапежанка перадала сяло свайму прыёмнаму сыну полацкаму ваяводзе Станіславу Давойне.
  • 1561: Луненец, Лунінец — маёнтак, уладаньне Станіслава Станіслававіча Давойны — полацкага ваяводы і дрыскага дзяржаўцы, які быў узяты ў маскоўскі палон у 1563 року. з гэтай прычыны Жыгімонт Аўгуст прызначыў апекуном усіх ягоных маёнткаў Станіслава Андрэевіча Давойну — пінскага і кобрынскага старосту.
  • 1571: Лунінец Малы — сяло Палескай воласьці маёнтку Ішкальдзь Наваградзкага павету, уладаньне Станіслава Станіслававіча Давойны — полацкага ваяводы, 53 дымы.
  • 1580: Лунінец Малы — двор, цэнтар маёнтку, уладаньне князя Паўла Друцкага-Любецкага, які разам зь іншымі маёнткамі прадаў яго Мальхеру Сноўскаму Граўжыскаму — віцебскаму кашталяну і яго жонцы Барбары Янаўне Клачкоўне.
  • 1581: Лунінец Малы — уладаньне Станіслававай Давойнавай — княгіні Барбары Саламярэцкай.
  • 1586: Малы Лунінец — маёнтак, супольнае валоданьне князёўны Барбары Саламярэцкай і князя Паўла Друцкага-Любецкага — двараніна караля.
  • 1588: Лунінец, Лулінец — сяло, уладаньне Мальхеравай Сноўскай, Граўжавай — Барбары Клачкоўны — віцебскай кашталянавай, якая падаравала яго Мікалаевай Нарутовічавай — Барбары Купцаўне — земскай падскарбінай і пісаравай ВКЛ; у сяле панскі палац, праваслаўная царква, стадола, 75 дымоў[1] сялян-даньнікаў на чале са старцам і сем сялянаў-агароднікаў.
  • 1595: Малы Лунінец — сяло, маёнтак, уласнасьць Мікалаевай Нарушовічавай — Барбары Кунцавічоўны.
  • 1617: Якуб Кунцэвіч разам з сынам Мікалаем прадалі Лунінец і Дзяцелавічы Канстанціну Долмату.
  • 1622: К. Б. Далмат падараваў Лунінец Дзятлавіцкаму манастыру.[1]
  • 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пінскім павеце Менскай губэрні
  • 1795: у Лунінцы было 75 двароў.
  • 1842: маёнткі Дзятлавіцкага манастыра, у тым ліку і Лунінец, перайшлі ў казну, а жыхары былі пераведзеныя ў катэгорыю дзяржаўных сялянаў.
Касьцёл Сьв. Язэпа на здымку А. Высоцкага, 1930-я
  • 1880-я: будаўніцтва Палескіх чыгунак паспрыяла разьвіцьцю паселішча. Лунінец ператварыўся на буйны чыгуначны вузел з вакзалам, дэпо і поштай.
  • 1897: у Лунінцы 586 будынкаў, у тым ліку 4 камяніцы; існавалі царква, габрэйскі малітоўны дом, народная і чыгуначная вучэльні, чыгуначны лекарскі прыёмны пакой, хлебазапасны магазын, 19 крамаў, пастаялы двор, тры харчэўні, чатыры піцейныя ўстановы.
  • 19111912: у мястэчку працаваў настаўнікам Якуб Колас; падчас Першай Сусьветнай вайны Лунінец трапіў у прыфрантавую паласу, а потым быў заняты нямецкімі войскамі.
  • 19171920: у Лунінцы былі нямецкія, польскія войскі, Чырвоная армія, дзейнічалі атрады Булак-Булаховіча. У гэты час тут жыў вядомы авіяканструктар Павал Сухі.
  • 1921: у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, места, цэнтар павету Палескага ваяводзтва.
  • 1939: у БССР.
  • 15 студзеня 1940: цэнтар раёну.
  • 10 ліпеня 1941 — 10 ліпеня 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У гэты час у навакольлі гораду дзейнічала партызанская брыгада імя Кірава.
  • 1970-я: у месьце збудавалі найбуйнейшы ў Эўропе завод электрарухавікоў (цяпер «Палесьсеэлектрамаш»), рамонтна-мэханічны завод.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1795 — 624 чал.
  • 1884 — 355 чал.
  • 1897 — 3185 чал. (1674 муж. і 1493 жан.), у тым ліку праваслаўных 2512, юдаістаў 293.[2]
  • 1921 — 8267 чал.
  • 1972 — 14,2 тыс. чал.[3]
  • 1989 — 23,2 тыс. чал.[4]
  • 2006 — 23,9 тыс. чал.
  • 2008 — 24,2 тыс. чал.
  • 1 студзеня 2009 — 24,3 тыс. чал.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чыгуначны вакзал

Прадпрыемствы машынабудаваньня, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасьці.

  • РУВП «Лунінецкі рамонтна-мэханічны завод»
  • Філія «Нарыхтоўча-вытворчы камбінат „Палесьсе“» Лунінецкага раённага спажывецкага таварыства
  • ААТ «Лунінецкі малочны завод»
  • ААТ «Лунінецлес»
  • Філія «Лунінецкі хлебазавод» РУВП «Берасьцехлебпрам»

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічае Лунінецкі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Юбілейная».

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Сьв. Язэпа (1931).
  • Царква Ўзвышэньня Сьв. Крыжа (1912—1921).

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сынагога.

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Лунінец // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 221
  2. ^ Лунінец // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лунінецкага раёна. — Мн., 1995.
  3. ^ Лунинец // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  4. ^ Лунинец // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Лунінецсховішча мультымэдыйных матэрыялаў