Лусака
| Лусака | |
| Lusaka | |
| Першыя згадкі: | 1905 |
| Правінцыя: | Лусака |
| Плошча: | 70 км² |
| Насельніцтва (2007) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
3 100 000 44 285,7 |
| Часавы пас: | UTC+2 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 15°25′ пд. ш. 28°17′ у. д. / 15.417° пд. ш. 28.283° у. д.Каардынаты: 15°25′ пд. ш. 28°17′ у. д. / 15.417° пд. ш. 28.283° у. д. |
|
Лусака на мапе Замбіі
Лусака
|
|
| http://www.lcc.gov.zm/ | |
Луса́ка (па-ангельску: Lusaka) — сталіца Замбіі. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы краіны, на вышыні 1300 м. Насельніцтва складае 1 340 000 чалавек.
Лусака быў заснаваны ў 1905 годзе эўрапэйскімі пасяленцамі. У траўні 1953 году горад стаў сталіцай брытанскай калёніі Паўночнай Радэзіі замест Лівінгстону. У 1964 годзе горад стаў сталіцай незалежнай Замбіі.
Зьмест |
Клімат [рэдагаваць]
Лусака займае выгаднае становішча ў цэнтры краіны. Клімат у горадзе субэкватарыяльны. Год дзеліцца на тры сезоны: вільготны і цёплы (лістапад — красавік), сухі і прахладны (травень — ліпень), цёплы і сухі (жнівень — кастрычнік). Самы цёплы месяц студзень, тэмпэратура дасягае адзнакі +21 °C, у ліпень +15 °C. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў складае 850 мм, большасьць ападкаў выпадае зь лістапада да красавіка. У сэзон дажджоў вакол гораду ўтвараюцца балоты, са зьнешнім сьветам горад у гэты час злучаецца праз шашу.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Лусака — самы вялікі горад Замбіі, колькасьць жыхароў складае 1,3 млн чалавек. Этнічны склад насельніцтва складаецца ў асноўным з народаў моўнай сям’і банту — плямёны беіба, тонга, лозі, чэва, малаві і іншыя, існуе невялікая колькасьць эўрапэйцаў. Афіцыйнай мовай жыхароў сталіцы зьяўляецца ангельская мова.
Большая частка насельніцтва гораду прытрымліваюцца мясцовых рэлігіяў, але сустракаюцца і хрысьціяне.
Гісторыя [рэдагаваць]
Лусака — малады горад, заснаваны ў 1905 годзе на месцы невялікай вёскі, насельніцтва якой займалася пераважна сельскай гаспадаркай. Новы горад павінен быў стаць адным з асноўных эканамічных цэнтраў Замбіі, эканоміка якой перажывала пэрыяд уздыму, чаму спрыялі высокія кошты медзі на сусьветных рынках, і дапамога іншых краінаў, паселішчам на шляху чыгункі Лівінгстон — Брокер-Хіл. Горад, планіроўка якога прадугледжвала наяўнасьць багатых краталаў эўрапэйскага тыпу, быў названы ў гонар аднаго з племянных правадыроў. У 1953 годзе Лусака стаў адміністрацыйным цэнтрам брытанскага пратэктарату Паўночная Радэзія, а ў 1964 у выніку абвяшчэньня незалежнасьці была абраная сталіцай новай краіны. Паступова Лусака пераўтварыўся ў асноўны палітычны цэнтар Замбіі, тут адбываліся асноўныя палітычныя апдзеі (інагурацыі прэзыдэнтаў, прыняцьце новай канстытуцыі 1991 году і іншае). Пры дапамозе Кітаю была працягнутая чыгунка ад Лусакі да танзанійскага Дар эс Салам.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Лусака — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў