Луіс Фэліпэ Скалары

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Луіс Фэліпэ Скалары

Луіс Фэліпэ Скалары (па-партугальску: Luíz Felipe Scolari; нарадзіўся 9 лістапада 1948) — бразыльскі футбольный трэнэр.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скалары паходзіць з італьянскай сям’і, якая імігравала ў Бразылію. Яго бацька, які нарадзіўся ў Вэнэцыі, у 1940-х гадах лічыўся адным з найлепшых абаронцаў у штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Скалары ўспадкаваў ад яго італьянскае грамадзянства.

Трэнэрская кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя каманды й Кувэйт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скалары пачаў трэнэрскую кар'еру ў 1980-х у правінцыйным клюбе «Сэнтра Спартыва Алагоана». За ім рушылі ўслед некалькі клюбаў у Бразыліі й саудаўскі клюб «Аль-Шабаб», які стаў першым замежным клюбам Скалары. У 1987 годзе Скалары трэніраваў адзін з найболей вядомых бразыльскіх клюбаў — «Грэміё». Аднак і тамака ён затрымаўся ненадоўга і неўзабаве перайшоў у «Гоіяс». Пасьля гэтага Скалары на два гады зьехаў у Кувэйт, дзе трэніраваў клюб «Аль-Кадысія» і зборную Кувэйту. Па вяртаньні ў Бразылію ў 1991 годзе Скалары стаў настаўнікам клюбу «Крысыюма» і выйграў разам зь ім Кубак Бразыліі і свой першы буйны тытул. У тым жа годзе ён ізноў пакінуў Бразылію і зьехаў у Саудаўскую Арабію ў клюб «Аль-Ахлі» Джэда. Яму рушыла ўсьлед гадавое знаходжаньне ў старым клюбе Скалары «Аль-Кадысія».

У 1993 годзе Скалары вярнуўся ў Бразылію і ізноў узначаліў «Грэміё». З гэтым клюбам ён у 1994 годзе выйграў Кубак Бразыліі, у 1995 годзе — Кубак Лібэртадорэс, а ў 1996 годзе — першынства Бразыліі. Пасьля гэтага Скалары зьехаў у Японію ў клюб «Жубіла Івата», але неўзабаве ізноў вярнуўся ў Бразылію. На чале «Палмэйрас» ён у 1998 годзе зноў выйграў Кубак Бразыліі, а таксама заваяваў Кубак Мэркасур і Кубак Лібэртадорэс. У 2000 годзе Скалары перайшоў у «Крузэйра».

Трэнэр зборнай Бразыліі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пад кіраўніцтвам Эмэрсана Леаў бразыльцы не апраўдвалі грамадзкіх чаканьняў і ў Кубку Канфэдэрацыяў 2001 году занялі ўсяго толькі чацьвертае месца. У чэрвені 2001 году трэнэрам Бразыліі стаў Скалары. Хоць у першы час негатыўныя вынікі падоўжыліся, яму атрымалася пасьпяхова мінуць адборачны тур да ЧС-2002, на якім Бразылія ў пяты раз стала чэмпіёнам сьвету, выйграўшы ў фінале ў зборнай Нямеччыны. Пасьля гэтага посьпеху ён быў абраны трэнэрам году ФІФА 2002. Тым ня менш, Бразыльская футбольная канфэдэрацыя (CBF) і заўзятары былі незадаволеныя яго працай і празь некаторы час ён быў змушаны сыйсьці ў адстаўку.

Трэнэр зборнай Партугаліі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2003 году Скалары зьяўляецца трэнэрам зборнай Партугаліі. На ЧЭ-2004 ён вывеў каманду ў фінал, саступіўшы ў ім зборнай Грэцыі 0:1. Разам зь немцам Ота Рэхагелем ён быў першым замежным трэнэрам, які дасягнуў фіналу гэтага першынства. У красавіку 2006 году брытанская прэса абмяркоўвала яго кандыдатуру на месца трэнэра зборнай Ангельшчыны Свэна-Ёрана Эрыксана, аднак Скалары адмовіўся. Замест гэтага ён падоўжыў дамову з партугальскай футбольнай фэдэрацыяй да ЧЭ-2008. На ЧС-2006 яго падапечныя прайгралі ў паўфінале зборнай Францыі, пасьля чаго Скалары выказаў меркаваньне, што судзьдзя падыгрываў французам. Па выніках чэмпіянату зборная Партугаліі заняла чацьвертае месца.

12 верасьня 2007 году ў матчы адборачнага тура на ЧЭ-2008 супраць Сэрбіі паміж Скалары і сэрбскім гульцом Івіцай Драгуцінавічам дайшло да рукапрыкладзтва. У прыватнасьці, Скалары спрабаваў стукнуць Драгуцінавіча кулаком у твар. Пазьней ён сьцьвярджаў, што дакрануўся толькі да валасоў сэрба, але відэааналіз паказаў, што ўдар Скалары не патрапіў у цэль толькі з-за таго, што Драгуцінавіч пасьпеў увярцецца. Таму Скалары быў дыскваліфікаваны УЭФА на чатыры гульні.

Чэлсі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

11 чэрвеня 2008 году, падчас групавога турніру чэмпіянату Эўропы, было афіцыйна абвешчана аб тым, што па канчатку турніру, а менавіта з 1 ліпеня 2008 году Скалары зойме пост галоўнага трэнэра ангельскага футбольнага клюбу «Чэлсі».[1]

Трэнэрскія дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбы
Зборныя
Асабістыя
  • Трэнэр году ў Паўднёвай Амэрыцы (2): 1999, 2002
  • Трэнэр году ФІФА: 2002

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Луіс Фэліпэ Скаларысховішча мультымэдыйных матэрыялаў